Тчэ “Зацішша”

№ 40 (960) 02.10.2010 - 08.10.2010 г

У Палацы мастацтва дэманструюцца габелены з майстэрні мастацкага ткацтва Дома культуры “Зацішша” ў Варшаве.

/i/content/pi/cult/289/4744/13-1.jpg

Ручное ткацтва тэхнікай пляцення палатна - традыцыйны метад, на рам/i/content/pi/cult/289/4744/13-2.jpgу нацягваецца аснова, пасля пераплятаецца воўна і з'яўляецца габелен, выкананы ў розных тэхніках без нашывак і ўшывак. Натхненнем для ткацкай творчасці з'яўляюцца творы мастакоў. Габелены могуць быць копіяй карціны, а часам - толькі колер або настрой карціны з'яўляецца асновай задумы для стварэння габелена.

Дом культуры "Зацішша" - прыстанак людзей з артыстычнай душой, для якіх сэнсам жыцця з'яўляецца радасць стварэння. Многія з іх звязалі свой творчы шлях з майстэрняй мастацкага ткацтва пад кіраўніцтвам Тэрэсы Шчэпаньскай, якая і паўстала па яе ініцыятыве 22 гады таму. Арганізатары выстаўкі - Беларускі саюз мастакоў і Польскі інстытут у Мінску, ДК "Zacisze" ў Варшаве.

На здымках: работы майстроў варшаўскага ДК "Зацішша".