Спектакль — застанецца

№ 40 (960) 02.10.2010 - 08.10.2010 г

Беларускі рэспубліканскі тэатр юнага гледача, як вядома, працуе цяпер на арандаваных сцэнічных пляцоўках, бо тэатральны будынак знаходзіцца на рэканструкцыі. Работы мяркуецца завяршыць у 2013 годзе, але ўжо цяпер кіраўніцтва ТЮГа думае пра тое, каб інтэр’ер старой новай установы вабіў цеплынёй і змястоўнасцю.

/i/content/pi/cult/289/4725/3-6.jpg

 У ёлачнай зале, дзе ўзімку ладзяцца ранішнікі, з'явіцца музей гісторыі ТЮГа. Ініцыятыва належыць дырэктару ўстановы Юрыю Куліку. Як ён паведаміў "К", экспазіцыя будзе прывабнай для юных наведвальнікаў, іх бацькоў і саміх артыстаў. У якасці экспанатаў будуць прэзентавацца сцэнічныя касцюмы, макеты дэкарацый, архіўныя дакументы і фотаздымкі... "Першы спектакль тэатра быў пастаўлены ў 1931 годзе, - кажа Юрый Кулік, - так што распавесці ёсць пра што".

А вось меркаванне мастацкага кіраўніка ТЮГа Уладзіміра Савіцкага: "Станіслаўскі казаў: "Спектакль заканчваецца, і нічога пасля яго не застаецца". З дапамогай нашага музея мы зможам паведаміць аматарам сцэнічнага мастацтва, як нараджаўся тэатр і як сталеў, як хварэў і выздараўліваў".