У ёлачнай зале, дзе ўзімку ладзяцца ранішнікі, з'явіцца музей гісторыі ТЮГа. Ініцыятыва належыць дырэктару ўстановы Юрыю Куліку. Як ён паведаміў "К", экспазіцыя будзе прывабнай для юных наведвальнікаў, іх бацькоў і саміх артыстаў. У якасці экспанатаў будуць прэзентавацца сцэнічныя касцюмы, макеты дэкарацый, архіўныя дакументы і фотаздымкі... "Першы спектакль тэатра быў пастаўлены ў 1931 годзе, - кажа Юрый Кулік, - так што распавесці ёсць пра што".
А вось меркаванне мастацкага кіраўніка ТЮГа Уладзіміра Савіцкага: "Станіслаўскі казаў: "Спектакль заканчваецца, і нічога пасля яго не застаецца". З дапамогай нашага музея мы зможам паведаміць аматарам сцэнічнага мастацтва, як нараджаўся тэатр і як сталеў, як хварэў і выздараўліваў".