Дзе хаваецца каракара?

№ 39 (959) 25.09.2010 - 01.10.2010 г

Лёгкасць пэндзля “made in тропікі”

Рознакаляровы ара,/i/content/pi/cult/288/4694/11-1.jpg/i/content/pi/cult/288/4694/11-2.jpg схіліўшы галаву, паважна сочыць за плямістым драпежнікам: гэта імклівы ягуар выйшаў на ранішняе паляванне. Побач крочыць джаберу і планіруе ў небе ганарысты каракара...

З гэтымі і многімі іншымі насельнікамі загадкавых джунглей Амазонкі беларускіх гледачоў пазнаёмілі біёлаг і мастак Ян Дунгел разам з жонкай - фатографам Раданай Дунгелавай. 21 верасня чэшская пара прадставіла сваю персанальную выстаўку "Фарбы сельвы: сузіранне венесуэльскай флоры і фаўны" ў экспазіцыйнай аранжарэі Цэнтральнага батанічнага

саду Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Мерапрыемства, арганізаванае Пасольствам Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла, працягвае шэраг культурных падзей, прымеркаваных да 200-годдзя абвяшчэння незалежнасці паўднёваамерыканскай краіны.

І сапраўды, лепшага атачэння для работ чэшскіх натуралістаў нельга было прыдумаць. У аздабленні ліян, пальм ды іншых экзатычных раслін больш за 200 фатаграфій і малюнкаў амаль што ажылі. Падтрымлівае ўражанне і неверагодная дакладнасць, з якой Ян Дунгел робіць на паперы выявы сваіх экзатычных "мадэлей".

 Менавіта на гэткую адметнасць прадстаўленых работ звярнуў увагу Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Рэспубліцы Беларусь Амерыка Дыяс Нуньес на ўрачыстым адкрыцці экспазіцыі. Пасол падкрэсліў: "Чэшскія творцы вельмі ярка адлюстравалі прадстаўнікоў флоры і фаўны розных экасістэм Паўднёвай Амерыкі".

Ян Дунгел малюе дзікіх трапічн/i/content/pi/cult/288/4694/11-7.jpg

ых жывёл ужо 17 гадоў. Як кажа біёлаг, пасля заканчэння ўніверсітэта ён бачыў сабе, не раўнуючы, другім Дарвінам, аднак прага да жывапісу ўзяла сваё. Спадар Дунгел імкнецца дакументальна перадаць тое, што бачыў пад час палявання з пэндзлем і алоўкам. Пасля шматгадзінных назіранняў мастак па памяці ўзнаўляе на паперы ўбачанае, перадае ўнікальнасць афарбоўкі драпежнікаў, непаўторнае апярэнне птушак.

Апошнія пяць гадоў маста

ка ў экспедыцыях суправаджае яго жонка Радана Дунгелава.

- Фотаздымкі Раданы пацвярджаюць тое, што я бачыў і адлюстраваў у сваіх малюнках Такім чынам мы ў творчасці дапаўняем адно аднаго, - усміхаецца Ян Дунгел. - Больш за ўсё нам даспадобы шукаць натуру ў маладаследаваным участку тропікаў паміж Калумбіяй і Венесуэлай. Як вядома, сапраўдныя джунглі- амаль непраходныя. А гэтае месца проста створана для натуралістычных назіранняў: тут трапічныя лясы пераходзяць у раўніну, якая перамяжоўваецца з балотамі.

За ўяўнай лёгкасцю малюнка і фотаздымка стаіць цяжкая праца, якая часта суправаджаецца рызыкай.

 - Часам у паляванні за ўдалым кадрам я вымушана цэлы дзень сядзець у балотнай твані ці пад праліўным дажджом, цярп

/i/content/pi/cult/288/4694/11-5.jpg

ець укусы трапічнага гнюсу і суседства са змеямі, есці немаведама што, нават жабянят, што жывуць побач, - распавядае спадарыня Радана пра некаторыя прафесійныя сакрэты. - Бывае, даводзіцца рабіць да сотні здымкаў, каб атрымаць хаця б адзін, адпаведны першапачатковай задуме. Але ўсе нязручнасці кампенсуюцца тым задавальненнем, якое мы атрымліваем ад удалага кадра ці малюнка.

Сваёй творчасцю муж і жонка імкнуцца данесці да як мага большай колькасці людзей, які цудоўны свет у сваёй разнастайнасці. Творчы тандэм выпусціў больш за 50 ілюстраваных альбомаў. Выстаўка, прывезеная ў Беларусь, таксама мае кніжны варыянт. Альбом Яна Дунгела і Раданы Дунгелавай, які распавядае аб выдатнасцях венесуэльскіх тропікаў, прадстаўнікі Пасольства Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Рэспубліцы Беларусь падарылі Цэнтральнаму батанічнаму саду.

Фота Юрыя ІВАНОВА

 

Аўтар: Настасся ПАНКРАТАВА
рэдактар аддзела газеты "Культура"