Восем дзён “Анімаёўкі”

№ 39 (959) 25.09.2010 - 01.10.2010 г

Па 30 верасня працягнецца ў Магілёве ХІІІ Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў. Восем дзён замест традыцыйных трох працуе сёлета форум.

 

Мультыплікацыйныя праграмы "Маша і мядзведзь", "Анімацыя краін свету", "Казкі Усходу", "Беларусьфільм" запрашае", "Сусветная анімацыя для дарослых", "Анімацыя студый СНД - дарослым", "Літаратурныя героі на экране..." - нават пералік падрыхтаваных блокаў-сеансаў фэсту заяўляе аб тым, што асноўнае "меню" фестывалю ўтрымлівае ў сабе шмат разнастайных "страў". Да іх яшчэ варта далучыць тэатралізаваныя прадстаўленні, канцэрты, творчыя сустрэчы, выстаўкі, майстаркласы - і вымалёўваецца свята, багатае ўражаннямі для ўсіх.

Што да конкурснай праграмы, як ужо паведамляла "К", у ёй за спецыяльны прыз "Анімаёўкі" - "Хрустальны аловак" - спаборнічаюць 44 рэжысёрскія працы з 19 краін свету. Беларускі блок фільмаўканкурсантаў прадстаўлены працамі Аляксандра Ленкіна, Міхаіла Тумелі, Ігара Волчака, Алены Пяткевіч, Ірыны Кадзюковай, Таццяны Кульбіцкай і Наталлі Касцючэнка.

Асаблівай падзеяй форуму, як паведамляюць арганізатары, стане канцэрт-прэзентацыя "Анімаёўка сустракае сяброў", які адбудзецца 28 верасня ў магілёўскім кінатэатры "Радзіма".

Д.А.