У чаканні гасцей

№ 39 (959) 25.09.2010 - 01.10.2010 г

Акцыя “Беларусь — гэта мы” працягвае крочыць па краіне. 29 верасня ў Ганцавічах адбудзецца выступленне Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь Дзяржаўнага ансамбля танца.

Як паведаміла "К" начальнік аддзела культуры Ганцавіцкага райвыканкама Ірына Марцінкевіч, у горадзе ўсё падрыхтавана да ўрачыстага прыёму гасцей з Мінска. Выступленне творчага калектыву пройдзе ў актавай зале Гарадскога дома культуры, і амаль усе білеты ўжо практычна прададзены.

Па словах Ірыны Марцінкевіч, жыхары горада вельмі чакаюць выступлення Дзяржаўнага ансамбля танца Беларусі ў рамках першага этапу акцыі "Майстры мастацтваў - землякам". І, як упэўнена начальнік аддзела культуры, гараджане не застануцца расчараваныя.