У арганізацыйны камітэт канферэнцыі ўвайшлі міністр культуры Рэспублікі Беларусь Павел Латушка, старшыня Нацыянальнай камісіі па справах UNESCO Уладзімір Шчасны, начальнік упраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама Рыгор Бысюк, дырэктар Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Аляксандр Лакотка ды іншыя.
У межах канферэнцыі працавала пяць секцый, дзе закраналіся пытанні па ўсіх відах мастацтва: выяўленчым, дэкаратыўна-прыкладным, музычным, тэатральным, а таксама архітэктуры. Не абышлі ўвагай і праблемы этналогіі, этнаграфіі, фалькларыстыкі. Народная культурная спадчына ў сучаснай інфармацыйнай прасторы, яе роля ў адраджэнні сяла і развіцці турызму, даследаванне і захаванне традыцый духоўнай і матэрыяльнай культуры - такія тэмы абмяркоўвалі шматлікія выступоўцы.
На здымку: помнік Напалеону Орду ў Іванаве.