Вернісаж у Парыжы

№ 39 (959) 25.09.2010 - 01.10.2010 г

У штаб-кватэры UNESKO ў Парыжы адкрылася выстаўка “Іван Хруцкі: творчасць у дыялогу культур”. Каля 25 работ з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь пабачылі жыхары і госці французскай сталіцы. Пра гэта паведамілі карэспандэнту “К” у аддзеле рускага мастацтва музея.

/i/content/pi/cult/288/4681/2-5.jpg

Падзея прысвечана 200-годдзю з дня нараджэння Івана Хруцкага. Пра адзначэнне даты ў Беларусі "К" неаднаразова паведамляла на сваіх старонках.

 Юбілей творцы, чый талент паўплываў на станаўленне рускага нацюрморта, з гэтай пары ўключаны ў Спіс памятных дат UNESKO на 2010-2011 гады. Такое рашэнне было прынята на Генеральнай канферэнцыі Арганізацыі па прапанове Нацыянальнай камісіі па справах UNESKO ў Рэспубліцы Беларусь сумесна з НММ.

 Старшыня Нацыянальнай камісіі Уладзімір Шчасны адзначыў: "Уключэнне даты ў Спіс надае ёй вялікую вагу і адметны статус: яе адзначаюць на нацыянальным узро/i/content/pi/cult/288/4681/2-6.jpgўні. Да прыкладу, аналагічная падзея - юбілей Напалеона Орды, які быў уключаны ў Спіс памятных дат раней, - дагэтуль мае розгалас. Яго выстаўка падарожнічае па розных краінах Еўропы: яна з поспехам прайшла ў Венгрыі, Францыі, Іспаніі. Асоба Івана Хруцкага таксама можа стаць больш вядомай для жыхароў суседніх і аддаленых краін".

У вернісажы ў Парыжы , у прыватнасці, прымалі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Французскай Рэспубліцы Аляксандр Паўлоўскі, намеснік Генеральнага дырэктара UNESСO Г.Інгіда, дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Уладзімір Пракапцоў. Ён уручыў на вернісажы альбомы "Творы Івана Хруцкага ў зборах Нацыянальнага мастацкага музея" і сярэбраныя манеты, якія выпусціў Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь да юбілею.

Па словах Уладзіміра Шчаснага, вясной будучага года мы даведаемся пра падзею, якая можа стаць наступнай у Спісе памятных дат ад нашай краіны. Яе будуць зацвярджаць на 36-й сесіі Генеральнай канферэнцыі UNESСO ў кастрычніку наступнага года.