Паважаныя калегі!

№ 38 (958) 18.09.2010 - 24.09.2010 г

Калі мы ўваходзім у бібліятэку, то становімся больш спакойнымі ад пачцівай цішыні, якая вас акружае. Цішыні, якая напоўнена мільярдамі слоў і пачуццяў, захаваных у кнігах. Таму ў прафесійнае свята - Дзень бібліятэк - хочацца ска заць вам, не парушаючы спакою, словы падзякі - за любоў да чытання ў дзяцін стве, за фарміраванне густу ў юнацтве, за тое, што дапамагаеце знайсці самога сябе ў маладосці і ў сталыя гады.

Вы валодаеце велізарнымі магчы масцямі ўплыву на развіццё культуры, навукі, адукацыі, матэрыяльнай і духоўнай сфер жыцця грамадства. Ва ша місія - пачэсная, але адказная і скла даная. Таму аддаю даніну пашаны вам - людзям, якія прысвяцілі сябе яе выканан% ню, зрабілі бібліятэчную справу справай свайго жыцця.

У гэты святочны дзень дазвольце па жадаць вам здароўя, радасці, сямейнага дабрабыту, невычарпальных сіл і энергіі для засваення новых прафесійных гары зонтаў, творчых перамог і далейшых здзяйсненняў на карысць Беларусі!

Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Павел Латушка