Як распавядае "К" намеснік дырэктара Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны Вячаслаў Казачонак, у дабрачыннай акцыі "Памяць жывая ў вяках", што распачалася з ліпеня, ужо ўзялі ўдзел супрацоўнікі ААТ "Беларусбанк" Віцебска, грашовыя сродкі на ўзвядзенне новай установы ўнеслі і супрацоўнікі музея. Падключыўся да акцыі і калектыў нашай Рэдакцыйна-выдавецкай установы "Культура і мастацтва".
А 17 верасня ў музеі начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінгарвыканкама Мікалай Зялянко ўручыў дырэктару музея памятны дыплом-сертыфікат з пазнакай грашовай сумы, сабранай на будаўніцтва новага музейнага будынка па лініі органаў юстыцыі сталіцы.
Гэтае мерапрыемства заклікана прыцягнуць да акцыі "Памяць жывая ў вяках" яшчэ большую колькасць удзельнікаў.
Нагадаем нумары разліковых рахункаў, на якія можна пералічыць сродкі на ўзвядзенне новага будынка Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны: Р/С 3642900000887 у беларускіх рублях, філіял № 510 ААТ "АСБ Беларусбанк", г. Мінск, код 603, УНН 100235472; Р/С 3642900000858 у доларах ЗША, філіял № 510 ААТ "АСБ Беларусбанк", г. Мінск, код 603, УНН 100235472; Р/С 3642900000917 у еўра, філіял № 510 ААТ "АСБ Беларусбанк", г. Мінск, код 603, УНН 100235472; Р/С 3642900000904 у расійскіх рублях, філіял № 510 ААТ "АСБ Беларусбанк", г. Мінск, код 603, УНН 100235472.