Выбіраюць стабільнасць

№ 38 (958) 18.09.2010 - 24.09.2010 г

19 снежня 2010 года ў нашай краіне пройдуць выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — лёсавызначальная падзея для дзяржавы на бліжэйшыя пяць гадоў. У аўторак навіна гэтая з залы беларускага Парламента абляцела стужкі ўсіх інфармацыйных агенцтваў, газеты, электронныя СМІ. Літаральна на наступны дзень нашы карэспандэнты выправіліся ў камандзіроўку ў Ліду, якая завяршае падрыхтоўку да Рэспубліканскага свята-кірмашу працаўнікоў сяла “Дажынкі”. Зразумела, падчас нашай камандзіроўкі работнікі культуры Лідчыны, як, мабыць, і ўсе беларусы, абмяркоўвалі найгалоўную навіну палітычнага жыцця — прызначэнне даты выбараў Прэзідэнта. Мы папрасілі лідчан падзяліцца сваімі думкамі пра значнасць падзеі ў жыцці краіны.

/i/content/pi/cult/287/4651/pic_16.jpgУладзімір Самсонаў, начальнік аддзела культуры Лідскага райвыканкама:

 

- На маю думку, 19 снежня - вельмі ўдалая дата для правядзення выбараў. Пярэдадзень Новага года - гэта сімвалічна! З гэтым святам людзі звязваюць свае лепшыя мары і памкненні. Сёння кожны з нас упэўнены, што заўтра ў нас будзе святло і цяпло, што ніхто не застанецца без сацыяльнай абароны. І мы адзначаем: з кожным днём наша жыццё паляпшаецца. Нашай дзяржаве ўдаецца захоўваць стабільнасць развіцця - нават у тых варунках, калі іншыя краіны сутыкаюцца з сур'ёзнымі праблемамі. І гэта сведчыць: мы абралі верны шлях.

 

■ ■ ■

/i/content/pi/cult/287/4651/pic_17.jpgІрына Тур, дырэктар Лідскага РДК:

 

- Я абавязкова пайду на выбары, гэта мая асабістая грамадзянская пазіцыя. Вядома, я не магу не адзначыць тыя працэсы няспыннага развіцця, якія адбываюцца ў нашай дзяржаве, тую ролю, якую яе кіраўніцтва надае культуры. Мой сын студэнт, і я бачу, што ён мае рэальныя жыццёвыя перспектывы, бо дзверы ў нас для ўсіх адчыненыя. Як дэпутат райсавета, я ведаю тыя праблемы, якія існуюць, але ж яны вырашаюцца! Калі коратка, вось тыя фактары, якія фарміруюць маю пазіцыю выбаршчыцы.

 

 ■ ■ ■

/i/content/pi/cult/287/4651/pic_18.jpg

Аляксандра Піскуновіч, удзельніца ансамбля "Лідчанка":

- На выбарах я адназначна падтрымаю той курс, які праводзіцца ў краіне. Аднаўляецца сельская гаспадарка, і я не магу нарадавацца, калі бачу, што сёння адбываецца ў нас на вёсцы.

 

■ ■ ■

 /i/content/pi/cult/287/4651/pic_19.jpgНадзея Малец, бібліятэкар Гарадской дзіцячай бібліятэкі:

- Я заўсёды бяру ўдзел ва ўсіх выбарчых кампаніях: лічу, што іх ігнараваць папросту безадказна з грамадзянскага пункту гледжання. Магу адназначна сказаць, што я прагаласую за стабільнасць.

 

■ ■ ■

 /i/content/pi/cult/287/4651/pic_20.jpg

Аксана Паўлава, канцэртмайстар Лідскай школы мастацтваў:

- Буду ўдзельнічаць у выбарах, бо гэта грамадзянскі абавязак кожнага. Мае галоўныя прыярытэты - стабільнасць, парадак, дабрабыт.