На пазіцыях сацыяльнага партнёрства

№ 38 (958) 18.09.2010 - 24.09.2010 г

“VI з’езд Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі прайшоў у атмасферы супрацоўніцтва і канструктыўнага дыялогу”, — адгукнуўшыся на просьбу “К”, сваімі ўражаннямі ад падзеі падзялілася старшыня ЦК Беларускага прафсаюза работнікаў культуры Наталля Аўдзеева. На з’ездзе таксама быў выбраны старшыня ФПБ. Ім зноў стаў Леанід Козік.

/i/content/pi/cult/287/4650/pic_14.jpgПа словах Н.Аўдзеевай, візіт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі, прысутнасць на з'ездзе прадстаўнікоў органаў улады краіны падкрэслілі статус і ролю прафсаюзаў, якія істотна змяніліся за апошнія гады. "4 мільёны грамадзян, якія ўваходзяць у Федэрацыю прафсаюзаў,- гэта сур'ёзныя грамадскія сілы, - падкрэсліла яна, - і тым больш адказна і пачэсна адчуваць падтрымку прафсаюзнага руху Кіраўніком дзяржавы".  

Сёння прафсаюзы, працуючы разам з уладамі на пазіцыях сацыяльнага партнёрства, дасягаюць новых вынікаў. "Трывалае пераадоленне наступстваў эканамічнага крызісу (да прыкладу, зараз толькі 28 з многіх тысяч прадпрыемстваў працуюць на няпоўны рабочы дзень, узровень беспрацоўя паменшыўся да 1 %), іншыя паказчыкі дынамічнага развіцця эканомікі- усё гэта сведчыць аб сумесных намаганнях як улад, так і прафсаюзаў у вырашэнні эканамічных праблем", - кажа старшыня ЦК Беларускага прафсаюза работнікаў культуры.  

На з'ездзе былі агучаны новыя задачы, якія паставілі перад сабой улады краіны ў дачыненні заробкаў бюджэтнай сферы. Памер мінімальнай заработнай платы павінен быць не менш за 200 долараў да канца года, адзначыла Н.Аўдзеева. Гэтаксама ў выніковых матэрыялах форуму знайшлі месца рашэнні аб прыняцці мер, скіраваных на паступовае збліжэнне сярэдняга ўзроўню заробку прамысловасці і бюджэтнай сферы.

Разам з тым, Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі вызначыла шэраг пытанняў, якія і надалей патрабуюць карпатлівых і сур'ёзных дзеянняў: гэта пытанні аховы працы, аздараўлення, абароны правоў і працоўных інтарэсаў як работнікаў, так і наймальніка, пенсійнага забеспячэння грамадзян...

 

Аўтар: Дар’я АМЯЛЬКОВІЧ
аглядальнік газеты "Культура"