Палессе кліча...

№ 38 (958) 18.09.2010 - 24.09.2010 г

Канцэртамі прафесійных і аматарскіх калектываў і выканаўцаў распачнецца сёння Першы адкрыты фестываль этнакультурных традыцый “Покліч Палесся”. На гэты форум з’ехалася каля 800 удзельнікаў з 18 раёнаў Гомельшчыны і Брэстчыны, сярод якіх — спевакі, музыкан- ты, харэаграфічныя ансамблі, майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

/i/content/pi/cult/287/4648/pic_10.jpgУ рэгіянальным фестывалі, скіраваным прадэманстраваць багатую культуру Палесся, прымаюць удзел і два калектывы з Чарнігаўскай вобласці - Нацыянальны заслужаны акадэмічны ўкраінскі народны хор імя Рыгора Вяроўкі і ансамбль "Чарнігаўскія крыніцы".

Для ўдзельнікаў фестывалю няма абмежаванняў па ўзросце: выступаюць як дзеці, так і сталыя артысты, як заслужаныя калектывы, так і аматарскія. У конкурснай праграме прымаюць удзел 180 чалавек, шмат канцэртаў і па-за конкурсам. Найбольшая колькасць творцаў, якія пакажуць сябе на рэгіянальных падворках і на цэнтральнай канцэртнай пляцоўцы, - з Гомельшчыны, усяго іх 535 чалавек. Адзін з самых знакамітых - Заслужаны аматарскі вакальна-харэаграфічны ансамбль Рэспублікі Беларусь "Гомій" з Гомельскай абласной філармоніі.

Прыехалі на фестываль прадстаўнікі трох раёнаў Брэстчыны: Пінскага, Лунінецкага і Столінскага - каля 110 чалавек. Прыблізна такая ж колькасць удзельнікаў завітала з Мінска, але госці са сталіцы - па-за конкурсам. Яны прадэманстравалі забаўляльную праграму для наведвальнікаў свята ў Ляскавічах. Гэта Беларускі дзяржаўны ансамбль "Песняры", Нацыянальны акадэмічны народны хор імя Г.Цітовіча, гурт "Палац" ды іншыя выканаўцы. Чакаюць жыхароў і гасцей раёна таксама фаер-шоу і феерверк.

На здымку: гэты прычал прымае ў дні фестывалю маладзёжныя праграмы.