Дзень скульптуры

№ 37 (957) 11.09.2010 - 17.09.2010 г

Сёння ў Мемарыяльным музеі-майстэрні З.І. Азгура ў рамках святкавання Дня горада Мінска праходзіць праграма пад назвай “Скульптары — сталіцы”.

 

 Будуць праводзіцца майстаркласы "Матэрыялы" і "Тэхніка скульптуры", сеансы лепкі, дыскусія "Парк скульптуры. У пошуках канцэпцыі" і прэзентацыя творчага праекта "Парк скульптуры", відэапрэзентацыі некаторых распрацовак па праблемах сучаснай беларускай скульптуры і прэм'ерны паказ дакументальнага фільма "Скульптар" С.Гайдука.

 Увечары ж і ўначы адбудзецца цікавая канцэртная праграма і віртуальная выстаўка "Скульптары - сталіцы".

Мерапрыемства арганізавана ўпраўленнем культуры Мінгарвыканкама, Беларускімі саюзамі мастакоў і архітэктараў.

 Ул.інф.