Будуць праводзіцца майстаркласы "Матэрыялы" і "Тэхніка скульптуры", сеансы лепкі, дыскусія "Парк скульптуры. У пошуках канцэпцыі" і прэзентацыя творчага праекта "Парк скульптуры", відэапрэзентацыі некаторых распрацовак па праблемах сучаснай беларускай скульптуры і прэм'ерны паказ дакументальнага фільма "Скульптар" С.Гайдука.
Увечары ж і ўначы адбудзецца цікавая канцэртная праграма і віртуальная выстаўка "Скульптары - сталіцы".
Мерапрыемства арганізавана ўпраўленнем культуры Мінгарвыканкама, Беларускімі саюзамі мастакоў і архітэктараў.
Ул.інф.