- Калі мы пачыналі рыхта вацца да здымак "Людзей на балоце", то адразу было зразу мела, што на аператара, гэта значыць - на мяне, усклада ецца асаблівая адказнасць. Па казаць маляўнічы свет меле жаўскага Палесся было вельмі няпроста, бо гэты куток нашай краіны вылучаецца сваім, асаб лівым, хараством. Шмат часу мы аддалі пошукам натуры: ездзілі не толькі па ўсёй Белару сі, але і па суседзях. У выніку асобныя эпізоды карціны былі зняты ў Літве, паблізу Даўгаў пілса, і на Украіне. Лічу, што та кі падыход - цалкам апраўда ны: калі дэманстравалі стужку на радзіме Мележа, мясцовыя жыхары былі ўпэўнены, што па казваюць іх родныя мясціны.
Складаным быў і выбар акцёраў: Віктар Цімафеевіч імкнуўся ўвасобіць сапраўдны паляшуцкі характар. Нам вель мі пашанцавала, што ў стужцы здымаліся такія цікавыя акцё ры. Юрый Казючыц, напрык лад, дзеля здымак у эпапеі па Мележы адмовіўся ад вельмі добрай прапановы: працаваць у адным з маскоўскіх тэатраў. І, мяркую, не пашкадаваў, як не пашкадаваў ніхто з творчай гру пы: праца з Туравым вельмі на тхняла. Асабіста для мяне кіно наогул з'яўляецца любімай справай, а не спосабам зароб ку. Што ж да стварэння "Палес кай хронікі", то яно стала сап раўднай творчай асалодай. Быць побач з Туравым азнача ла - знаходзіцца ў коле адна думцаў, якое не распадалася нават пасля заканчэння дзён най змены: усе ішлі дамоў да Віктара Цімафеевіча, вялі гу таркі, жартавалі...
Успамінаю аб тых часах з вялікай настальгіяй, у тым ліку таму, што ўмовы для творчасці тады існавалі іншыя: у кінема таграфістаў была магчымасць працаваць больш разважліва, паколькі на здымкі адводзілася больш часу... Мо таму і стужка ў нас атрымалася? Я ёю ганаруся.
Фота Аляксандра ДЗМІТРЫЕВА