Каляровыя цуды

№ 36 (956) 04.09.2010 - 10.09.2010 г

“Вынікі працы ўсёй выдавецкай індустрыі Беларусі, самыя цікавыя айчынныя кнігі можна ўбачыць на Дні пісьменства. Мы атрымліваем узнагароды, знаёмімся з дасягненнямі адно аднаго, абмяркоўваем планы на будучыню з калегамі”, — такія ўражанні ад свята выказаў начальнік аддзела маркетынгу Мінскай фабрыкі каляровага друку Валерый Пілеўскі.

/i/content/pi/cult/285/4589/monety.jpg

 

Чарговае выданне фотаальбома "Спадчына Беларусі" можна будзе пабачыць на свяце ў Хойніках. Гэта выданне - іміджавае, карыстаецца вельмі вялікай папулярнасцю.

Яшчэ адна "разыначка" - новая кніга з серыі "Народы Зямлі" пад назвай "Гісторыя арабскай цывілізацыі". Таксама вядзецца праца над выданнем "Гісторыя Візантыйскай дзяржавы", якую плануюць паспець выдаць якраз да Дня пісьменства. Дапоўненая кніга Аляксандра Арлова "Манеты" парадуе калекцыянераў. Таксама будзе цікавай для іх і "Геральдыка Беларусі", дапоўненая і перавыдадзеная.