Таксама ў Хойніках ля стэнда "Народнай асветы" адбудзецца гульня для дзяцей "Адкуль да нас прыйшла кніга". Будуць прадстаўлены выданні з серыі "Они не должны исчезнуть", прысвечаныя раслінам і жывёлам.
"Дзень пісьменства - свята, да якога мы рыхтуемся з той пары, як даведваемся пра горад, дзе яно будзе праводзіцца, - заўважае загадчык аддзела маркетынгу Канстанцін Плаўнік. - Кнігі трэба абавязкова прэзентаваць, запрашаць да ўдзелу тых, хто іх ствараў. Нашы аўтары з задавальненнем адгукаюцца на прапанову наведаць свята і распавесці яго ўдзельнікам пра кнігі, створаныя ў "Народнай асвеце".