З Полацка — пачатак

№ 36 (956) 04.09.2010 - 10.09.2010 г

Новым праектам выдавецтва “Пачатковая школа” стала навукова-папулярная серыя “Гарады і гістарычныя мясціны Беларусі”.

/i/content/pi/cult/285/4585/000124_327521.jpg

У адаптаванай форме кнігі серыі распавядуць пра знакамітых людзей, якімі ганарацца землякі, пазнаёмяць з сучасным жыццём гараджан. Пад час святкавання Дня беларускага пісьменства ў Хойніках пройдзе прэзентацыя першай кнігі новай серыі - "Полацк- бацька гарадоў беларускіх".

Да новага навучальнага года выдавецтва "Пачатковая школа" падрыхтавала абноўлены вучэбны дапаможнік "Беларусь - наша Радзіма. Падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі першакласніку". Па традыцыі, 1 верасня кніга ўрачыста ўручаецца кожнаму першакласніку нашай краіны. А вучні старэйшых класаў атрымаюць да новага навучальнага года перапрацаванае і ўдасканаленае выданне дапаможніка "Беларусь- краіна тваёй будучыні. Кніга для выпускніка".