Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам ХХІІІ Маскоўскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу.

№ 36 (956) 04.09.2010 - 10.09.2010 г

Кіраўнік беларускай дзяржавы назваў сімвалічным, што гэты прадстаўнічы кніжны форум адкрываецца 1 верасня, калі ў многіх краінах адзначаецца Дзень ведаў.

/i/content/pi/cult/285/4579/2-3.jpg

"Выхаванне падрастаючага пакалення заўсёды было непарыўна звязана з тымі глыбокімі ведамі, мудрасцю і імкненнем да ісціны, якія нясуць у сабе добрыя кнігі. Нездарма заўсёды казалі: "Мы не можам змяніць Слова; Слова можа змяніць нас", - адзначаецца, у прыватнасці, у прывітанні.

На сёлетнюю міжнародную выстаўку-кірмаш Беларусь запрошана ў якасці Ганаровага госця. Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, гэта - безумоўнае прызнанне не толькі дасягненняў нацыянальнага кнігавыдання, але і высокага адукацыйнага і навуковага патэнцыялу краіны, яе багатых культурных традыцый. "Вядома, мы не адны на гэтай вяршыні. У пытаннях развіцця кніжнай справы Беларусь актыўна ўзаемадзейнічае з многімі краінамі свету, у тым ліку і з прадстаўленымі на выстаўцы. Духоўная, культурная роднасць народаў ва ўсе часы з'яўлялася сапраўднай асновай супрацоўніцтва ва ўсіх сферах", - гаворыцца ў прэзідэнцкім прывітанні.

 Паводле паведамлення Прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Пра традыцыі, з наступленнем восені і Дня беларускага пісьменства для айчы/i/content/pi/cult/285/4579/2-4.jpgнных выдаўцоў і літаратараў прыходзіць час, калі плён іх працы трапляе ў поле ўвагі, без перабольшання, усёй краіны і не толькі. Пра тое, чым адметны выдавецкі і кніжны сёлетні верасень, распавядае нашаму карэспандэнту першы намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Лілія АНАНІЧ.

 - Наўрад ці варта сёння пераконваць кагосьці ў высокім узроўні выдавецкай культуры нашай краіны: яскравым пацвярджэннем гэтага стаў сёлетні ўдзел Рэспублікі Беларусь у якасці Ганаровага госця ХХІІІ Маскоўскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу, якая праходзіць у расійскай сталіцы з 1 па 6 верасня. Гэта адзін з найбуйнейшых сусветных кніжных форумаў. Яго арганізатарамі выступаюць Федэральнае агенцтва па друку і масавых камунікацыях Расійскай Федэрацыі і Генеральная дырэкцыя міжнародных кніжных выставак і кірмашоў. Запрашэнне прыняць удзел у якасці Ганаровага госця (у розныя гады ў гэтай ролі выступалі Украіна, Польшча, Францыя, Кітай, Індыя) - гэта не толькі прызнанне дасягненняў Рэспублікі Беларусь у выдавецкай справе, але і магчымасць прадставіць праз кнігу тыя набыткі, якімі мы ганарымся сёння ў культуры і адукацыі, навуцы і тэхніцы - ва ўсіх аспектах жыцця сучаснага грамадзяніна нашай дзяржавы.

У рамках экспазіцыі Рэспублікі Беларусь, якая размясцілася на плошчы ў 320 квадратных метраў, лепшыя ўзоры сваёй прадукцыі прадстаўляюць больш за 40 вядучых выдавецтваў і паліграфічных прадпрыемстваў. Сярод удзельнікаў праекта - Нацыянальная кніжная палата, Нацыянальная бібліятэка, Нацыянальны інстытут адукацыі, Саюз пісьменнікаў Беларусі. 1 верасня, у дзень адкрыцця выстаўкі, Расійскай дзяржаўнай бібліятэцы была падорана калекцыя лепшых кніг пад назвай "Беларусь сёння". Дарэчы, гэткія прэзентацыйныя камплекты ў хуткім часе атрымаюць "прапіску" яшчэ ў шэрагу бібліятэк іншых дзяржаў. А на наступны дзень адбылося падпісанне дагавора аб інфармацыйным супрацоўніцтве паміж Нацыянальнай кніжнай палатай Беларусі і Расійскай кніжнай палатай. Нацыянальная бібліятэка Беларусі прадставіла унікальную экспазіцыю з 12 радзівілаўскіх кніг, - старажытную бібліятэку, якая ўключана ў Спіс сусветнай спадчыны UNESCO, змогуць пабачыць усе прысутныя на маскоўскім форуме. А таксама - выстаўку выданняў-пераможцаў Нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі" за ўсе пяцьдзесят гадоў яго існавання. Увогуле ж, для кожнага выставачнага дня мы падрыхтавалі насычаную праграму творчых сустрэч, "круглых сталоў", выступленняў беларускіх мастацкіх калектываў ды іншых цікавых імпрэз. І, канешне ж, - больш за дзесяць павільёнаў кніжнага гандлю, дзе ўсе ахвотныя змогуць набыць беларускую кнігу.

Дзень беларускага пісьменства паўстаў у свой час у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, і праводзіцца сёлета семнаццаты раз.

Пра тое, што ў Рэспубліцы Беларусь кнігавыдавецкая дзейнасць мае пастаянную і мэтавую дзяржаўную падтрымку, яскрава сведчыць той факт, што ў мінулым годзе на кожнага жыхара нашай краіны было выдадзена 5,5 кніг (52,8 мільёна экземпляраў). І натуральна, пад час сёлетніх імпрэз у Хойніках здабыткі айчыннай пісьмовай культуры транслююцца праз жывое слова кніг, часопісаў і газет, а іх аўтары-стваральнікі становяцца галоўнымі "дзейнымі асобамі" свята. Тым больш, па традыцыі, ва ўрачыстых мерапрыемствах прымуць удзел афіцыйныя асобы Рэспублікі Беларусь, дзеячы літаратуры, культуры, навукі, мастацтва, журналісты, прадстаўнікі пасольстваў, акрэдытаваных у нашай краіне, замежныя дэлегацыі больш як з дзесяці краін свету.

 Як заўсёды, у рамках свята адбываецца навукова-асветніцкая экспедыцыя "Дарога да святыняў" з Дабрадатным агнём ад Труны Гасподняй, якая пачалася ў Мінску 1 верасня і прайшла праз Міншчыну, Брэстчыну, Гомельшчыну. 4 верасня Нацыянальная бібліятэка Беларусі праводзіць "круглы стол" "Літаратура як сродак міжкультурнага дыялога" з удзелам замежных пісьменнікаў, а ў сёлетняй сталіцы свята ладзяцца "Хойніцкія чытанні": іх арганізатарам выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Непасрэдна 5 верасня ўсіх, хто завітае ў Хойнікі, чакае вельмі насычаная культурная праграма, дзе кожны не застанецца абыякавым: тэатралізавана-харэаграфічная дзея, фестываль кнігі і прэсы, літаратурна-музычны Парнас, свята народнага мастацтва "Адвечная прыгажосць", выступленні мастацкіх калектываў Гомельшчыны, а таксама - адкрыццё Дома абрадаў, комплексу "Сядзібны дом", скульптурнай кампазіцыі "Па старонках твораў Івана Мележа". Ды ці ж можна пералічыць усе тыя сюрпрызы, якія падорыць сёлета Дзень беларускага пісьменства сваім гасцям!

 Вечарам, пад час урачыстага закрыцця Дня беларускага пісьменства, жыхары і госці Хойнікаў змогуць спрычыніцца да святкавання 100-годдзя знакамітай паэмы Янкі Купалы "Курган", што будзе адзначана выкананнем абноўленай версіі аднайменнай рок-оперы Ігара Лучанка. А ў фінале гэтага свята адбудзецца ўрачыстая перадача творчай эстафеты, якую ад Хойнікаў прымаюць Ганцавічы Брэсцкай вобласці.