Аляксандр ЛУКАШЭНКА: “Прыпяцкае Палессе стане сапраўднай перлінай Беларусі”

№ 36 (956) 04.09.2010 - 10.09.2010 г

Палессе — гэта край, пра які немагчыма не сказаць: зямля казачнай прыгажосці. Уладзімір Караткевіч некалі запісаў у сваіх дзённіках: “Палессе нельга разгадаць”. І сапраўды, як разгадаеш блакіт нябёсаў, што пераліваецца тут у ранішніх водблісках залатога сонца, лясы, якія шумяць са спеўным прыгукам ветру, срэбра прыпяцкіх вод, што нясуць магутнасць і сілу самога жыцця?.. І ўся самабытнасць зямлі палескай нібыта ўвасобілася ў непаўторнай культуры — слове, песні, фарбах — Палесся… Зямлю гэтую ў ваеннае ліхалецце Вялікай Айчыннай мужна вызвалялі ў 1943-м — 1944-м і тыя, хто сёння стаў славай Беларусі культурнай у свеце. Народны мастак краіны Леанід Шчамялёў быў паранены непадалёк ад хойніцкіх мясцін пры фарсіраванні Прыпяці… У ліпені ж за цыкл работ “Палітра майго часу” творца атрымаў з рук Прэзідэнта Беларусі Прэмію Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва.

/i/content/pi/cult/285/4578/2-1.jpg

 Літаральна днямі Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка пабываў у Мазырскім і Жыткавіцкім раёнах Гомельшчыны. Апошні, дарэчы, ужо двойчы прымаў гасцей і ўдзельнікаў Дня беларускага пісьменства ў старадаўнім Тураве (у 1995 і 2004 гадах) і суседнічае з сёлетнім цэнтрам святкаванняў - Хойнікамі...

Зямля прыпяцкая сёння сапраўды ў пільным фокусе ўвагі грамадства нашай краіны. Дзяржаўная праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця і комплекснага выкарыстання прыродных рэсурсаў Прыпяцкага Палесся на 2009 - 2015 гг., і/i/content/pi/cult/285/4578/2-2.jpgніцыяваная беларускім Лідарам, працуе ўжо ця пер: на новы ўзровень свайго развіцця выходзяць гарады, сваё сучаснае, аграгарадоцкае, аблічча прымаюць вёскі... За кожным крокам выканання Дзяржпраграмы сочыць непасрэдна Кіраўнік дзяржавы, пастаянна наведваючы рэгіён.

 "Палессе - праект іміджавы, праз які Беларусь можа заявіць пра сябе на ўвесь свет", - падкрэсліў у адным са сваіх выступленняў Аляксандр Лукашэнка.

Кожная рабочая паездка Прэзідэнта - не толькі наведванне найбуйнейшых прадпрыемстваў. Гэта таксама - абавязковыя сустрэчы з жыхарамі гарадоў і вёсак пэўнага раёна. Адна з такіх сустрэч прайшла ў Рэчыцкім раёне, што суседнічае з Хойніцкім.