“Новая хваля” перамог

№ 34 (954) 21.08.2010 - 27.08.2010 г

Заўтра мы даведаемся, хто стаў пераможцам Міжнароднага конкурсу маладых выканаўцаў папулярнай музыкі “Дзіцячая Новая хваля2010”.

 

Да заключных мерапрыемстваў гэтага спаборніцтва дайшлі толькі 14 дзяцей з еўрапейскіх краін, а паспрабаваць свае сілы на ім хацелі больш за пяць тысяч юных спевакоў. 22 жніўня ў Міжнародным дзіцячым цэнтры "Артэк" адбудзецца спаборніцтва самых моцных юных выканаўцаў.

14-гадовая магіляўчанка Каця з творчым псеўданімам Іюньская ўдзельнічае ў конкурсе ў старэйшай узроставай групе.

Яшчэ з 10 жніўня ўдзельнікі рэпеціравалі, працавалі над сцэнічнымі вобразамі. Конкурс распачаўся 19 жніўня карнавальным шэсцем, дзеці сталі ўдзельнікамі свята на марскую тэматыку. А па заканчэнні "Дзіцячай Новай хвалі" адбудзецца вялікі гала-канцэрт з удзелам папулярных артыстаў эстрады.