Прэзентацыя он-лайн

№ 34 (954) 21.08.2010 - 27.08.2010 г

Першы беларускамоўны сайт, прысвечаны Міжнароднаму дзіцячаму конкурсу песні “Еўрабачанне”, з’явіўся дзякуючы супрацоўніцтву Белтэлерадыёкампаніі і Еўрапейскага вяшчальнага саюза.

 

Пра гэта паведаміла прэс-менеджэр конкурсу Вольга Саламаха. Матэрыялы аб ходзе конкурсу і яго ўдзельніках тут можна прачытаць таксама на рускай і англійскай мовах. Праект прэзентуе Беларусь, дае інфармацыю пра сталіцу краіны і месца правядзення конкурсу - "Мінск-Арэну". "

Сайт - інтэрактыўны, - адзначае Вольга Саламаха. - Кожны наведвальнік можа пакінуць свой каментарый, напісаць ліст супрацоўнікам Белтэлерадыёкампаніі з водгукам або прапановай. Афіцыйную інфармацыю прадстаўляе нам ЕВС. Таксама гэты інтэрнет-праект прадугледжвае сувязь з папулярнымі сацыяльнымі сеткамі, што паспрыяе павелічэнню аўдыторыі".