Зерне стэрэажывапісу

№ 34 (954) 21.08.2010 - 27.08.2010 г

Да 30 жніўня ў Нацыянальным мастацкім музеі будзе працаваць выстаўка жывапісу выдатнага беларускага творцы, заслужанага дзеяча мастацтваў Барыса Казако ва (1937 - 2008 гг.). Яе назва - "Паэзія ў паўсядзённасці".

/i/content/pi/cult/283/4533/pic_14.jpgВыхаванец Горкаўскага мас тацкага вучылішча і аддзялення сцэнаграфіі Беларускага тэатральна мастацкага інстытута, Барыс Іванавіч уварваўся ў вялікае мастацтва хутка і імпэтна. Яго ныя стыль, манера, арыгінальныя назіранні і развагі спалучы ліся на дзіва лёгка і натуральна, хаця ў 60я гады ён паспеў як мастакпастаноўшчык аздобіць паўтара дзесятка спектакляў у тэатрах Мінска, Гомеля і Магілё ва.

Аднак менавіта ў станковым жывапісе Б.Казакоў бліскуча пра явіў сябе як майстар жанравай фігуратыўнай карціны і карціны алегорыі. Маляваў таксама пар трэты і "чыстыя" пейзажы. Яго палотны - гэта як бы мастакоў скія ўяўленні аб жыцці, якія ад люстраваны ў пэўным і заўсёды інтэнсіўна выказаным стане свят ла і атмасферы, прытым кампа зіцыйна закончаныя, канструктыў на і рытмічна арганізаваныя, накшталт класічных карцін, пакры тых "музейнай пацінай" часу.

Ілюзіянізм і мікракосм яго прастораў абумоўлены тым, што мастак жадаў "проста падарожнічаць", пагружаючыся ў гэ тыя прасторы, каб адчуць навобмацак кожную дэталь з усяго, ім жа створанага. Такое спалучэнне дакументальнай верагод насці, выразнай магічнай нагляднасці рэчыўных рэалій і глыба кадумнасці патаемных падтэкстаў з'яўляецца характэрнай ры сай карцін "Яблыня", "Калгас "Рассвет". 1944 год", "Малако со рак другога года" (сярэбраны медаль ВДНГ СССР, 1981 г.), "Пра першага трактарыста", "Чорны грузд", "Атака", "Лазневы дзень", "У майстэрні", "Уборка ўраджаю", "Вяртанне дадому", "Карміцелька", "Прысвячэнне маці", "Іван Сцяпанавіч", "Бяда. Падлетак", "Крыўда. Падлетак", "Царвіно, цар-рыба", "Нарачанскі хлеб", "Пчаліная калода", "Напрыканцы стагоддзя", "Восень у садах вёскі, якая знікла", трыпціха "Дарогі, па якіх ніхто не ідзе", цыкла "Поры года"...

Пачынаючы з 1962 года, Барыс Іванавіч прымаў удзел амаль што ва ўсіх рэспубліканскіх мастацкіх выстаўках, у шматлікіх - за межных. Правёў чатыры персанальныя экспазіцыі ў Мінску, а дзве ягоныя работы набыла Трацякоўка.

У архіве ўдавы Барыса Іванавіча - Галіі Казаковай - зна ходзіцца рукапіс мастака, куды ён цягам доўгіх гадоў уносіў свае роздумы і развагі "пра час і пра сябе". Прывяду толькі некаторыя: "Мастак, які малюе ўсё тое, дзе ён жыве, - нацы янальны мастак"; "Мой стэрэажывапіс. Назіраючы за прадме тамі ў прыродзе, я ўбачыў: у паўтонах заўсёды выяўляецца фактура (зерне) матэрыялу, якая мае самастойнае жыццё на вялікім прадмеце. У іх ёсць сваё святло, паўцень, цень і пада ючы цень. Я стаў выкарыстоўваць фактуру на творах у патрэб ных месцах, і гэта дадало моцы карціне, а мне - магчымасці стаць жывапісцам, не падобным ні на кога. А жывапіс свой я назваў "Стэрэажывапіс"; "Прырода, тое, што створана Богам, мае ўсё неабходнае для стварэння карціны. Мастаку застаец ца толькі адабраць патрэбнае яго розуму і сэрцу"; "Для мяне жывапіс - гэта здольнасць пры дапамозе колеру зрабіць так, каб апошні не было відаць, каб адчувалася сама матэрыя све ту, а не фарбы"; "Гуманізм і патрыятызм - вялікія фактары культуры"; "Самая лепшая пахвала для мяне была, калі адна глядачка сказала пра маю работу: "Гэта як быццам і не нама лявана..."

 

Аўтар: Барыс КРЭПАК
рэдактар аддзела газеты "Культура"