Галоўны мастак Мышкавічаў

№ 34 (954) 21.08.2010 - 27.08.2010 г

Некалькі дзесяткаў гадоў таму трапіў у Мышкавічы Аляксандр Гацко — мастак, дызайнер, педагог.

/i/content/pi/cult/283/4511/12-3.jpg

 

Аляксандр Сямёнавіч скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут, з гатоўнасцю змяніў сталічнае жыццё на шчаслівы вір мышкавіцкага творчага клопату і ніколі пра гэта не шкадаваў. Займаўся ландшафтным дызайнам, стварыў лагатып "Рассвета" і праект помніка для Мемарыяльнага комплексу ў Борках, нястомна маляваў і вучыў гэтаму мясцовую дзятву.

Цяпер Аляксандр Гацко - загадчык мастацкага аддзялення Мышкавіцкай ДШМ. Ягоныя выхаванцы - дыпламанты жывапісных конкурсаў у Венесуэле, Індыі, Чэхіі, Славакіі... Многія выпускнікі аддзялення звязалі свой лёс з мастацтвам. А Аляксандр Гацко застаецца нязменным "галоўным мастаком" Мышкавічаў, знаўцам дзіцячай душы і захавальнікам прыгожага.

На здымку: Аляксандр Гацко.