“...Асамблеі” ля палаца

№ 34 (954) 21.08.2010 - 27.08.2010 г

З вялікім поспехам Гомельскі палаца-паркавы ансамбль Румянцавых і Паскевічаў прэзентаваў свой праект “Музычныя асамблеі”. Пад час яго гледачы пачулі каля сцен палаца класічную музыку ў выкананні калектываў Гомельскай абласной філармоніі.

/i/content/pi/cult/283/4507/3-5.jpg

На пандусе палаца Румянцавых і Паскевічаў спачатку выступіў Камерны аркестр пад кіраўніцтвам Уладзіміра Авадкі, які выканаў творы С.Манюшкі, П.Чайкоўскага, Й.Гайдна, Э.Грыга ды іншых аўтараў. Пасля адбылося выступленне Камернага хору, што прадставіў кампазіцыі М.Глінкі, М.Агінскага, А.Дворжака, І.Баха і Ш.Гуно, нумары духоўнай і народнай тэматыкі.

Як паведаміла "К" навуковы супрацоўнік мастацкага аддзела ўстановы Людміла Паніна, публіцы вельмі спадабалася класічная музыка. "І надалей мы плануем прапаноўваць людзям менавіта такое мастацтва, каб адпавядаць месцу, дзе праводзяцца канцэрты, гістарычным традыцыям. Цяпер ідуць перамовы з калектывамі Беларусі, краінамі бліжняга і далёкага замежжа наконт арганізацыі чарговых выступленняў".