Тэма была абрана даволі нечаканая: удзельнікі вывучалі такі накірунак мастацтва, як лэнд-арт, ствараючы пра дапамозе натуральных і штучных матэрыялаў арт-аб'екты. Па словах дырэктара музея Людмілы Хмяльніцкай, 25 дзяцей з Віцебска, Полацка, Мінска, Гомеля і нямецкага Нінбурга працавалі ў школе.
Нінбург з'яўляецца горадам-пабрацімам Віцебска, і ўжо трэці раз таленавітая моладзь адтуль з задавальненнем прыязджае ў Беларусь. Удзельнічаюць у гэтым праекце юныя творцы з Цэнтра эстэтычнага выхавання "Маладзік", Дзіцячай мастацкай школы № 1 Віцебска. Выкладчыкі апошняй установы - куратары Летняй школы.
Задача школы: распавесці пра развіццё лэнд-арту ў свеце, яго сутнасць і новыя падыходы да выяўлення. Пры дапамозе гэтага накірунку выкладчыкі мелі на мэце звярнуць увагу дзяцей да прыроды, паказаць ім прыгожае і незвычайнае ў ёй. Усе разам удзельнікі ездзілі на пленэр у Музейсядзібу Іллі Рэпіна "Здраўнёва". Пасля яны некалькі дзён працавалі ў садзе Дома-музея Марка Шагала, ствараючы свае артаб'екты. Канкурсанты адлюстроўвалі чатыры стыхіі: зямлю, ваду, агонь і паветра.
Пасля заканчэння Летняй школы работы яе вучняў могуць пабачыць усе наведвальнікі музея вядомага мастака: многія з твораў будуць захоўвацца ў яго фондах.