Кастынг на свята? Чаму б і не!

№ 33 (953) 14.08.2010 - 20.08.2010 г

Штогод у Хойніках ладзяцца музычныя агляды-конкурсы, у якіх бяруць удзел і гараджане, і вяскоўцы. Арганізатар мерапрыемстваў — аддзел культуры на чале з ягоным начальнікам Валянцінам Баранавым. Самадзейныя артысты і калектывы прадпрыемстваў ды арганізацый дэманструюць майстэрства, дзеляцца талентам і натхненнем.

/i/content/pi/cult/282/4489/12-4.jpg

Адзін з такіх аглядаў пад назвай "Шануйце духоўную спадчыну продкаў!" адбыўся як пралог да Дня беларускага пісьменства, што, як вядома, сёлета пройдзе ў Хойніках.

Мэта мерапрыемства - фарміраванне грамадзянскай пазіцыі, выхаванне павагі ды любові да Бацькаўшчыны, захаванне і прымнажэнне нашых нацыянальна-духоўных здабыткаў. У мастацкай палітры агляду былі прадстаўлены ўсе жанры самадзейнай творчасці. У ім бралі ўдзел прадстаўнікі 13 арганізацый і прадпрыемстваў горада, 47 пераможцаў выступілі на гала-канцэрце, дзе былі ўзнагароджаны. Дарэчы, прайшоў канцэрт у новым Гарадскім цэнтры культуры і спорту, што размешчаны ў мікрараёне "Юбілейны".

Дарэчы, менавіта тут увосень адбудзецца шэраг мерапрыемстваў з нагоды Дня беларускага пісьменства. Не выключана, што і пераможцы агляду прымуць удзел у канцэртным забеспячэнні рэспубліканскага свята.

Людміла СМОЛЬСКАЯ, метадыст Хойніцкага РМЦ

На здымку: калектыў Хойніцкай ДШМ - удзельнік раённага агляду "Шануйце духоўную спадчыну продкаў!".