Ты кажаш: “Белае лета...”

№ 33 (953) 14.08.2010 - 20.08.2010 г

Будучы мастак нарадзіўся ў Салігорску ў 1969-м. Алег Елізараў скончыў на “траякі” 8 класаў Салігорскай сярэдняй школы і паступіў у мясцовае ПТВ, дзе пачаў вучыцца на электрыка. Паралельна з гэтым ён наведваў і мастацкую школу. Па заканчэнні вучылішча накіраваўся на працу ў салігорскія саляныя шахты. Зарабляў добра на той час, але душа прагнула іншага: хацелася вучыцца, каб быць мастаком…

/i/content/pi/cult/282/4477/7-1.jpg

Пасля няўдалай спробы паступіць у сталічны тэатральна-мастацкі інстытут, Алег Елізараў прайшоў падрыхтоўчыя курсы і трапіў на мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта.

Ужо на першых курсах малады чалавек вылучаўся сваёй добрай падрыхтоўкай: усе класічныя мастацкія заданні выконваліся з выдатным майстэрствам, але пазней Алег пачынае шукаць свой стыль. У 90-я гады, у час распаду Саюза, нават некалькі цюбікаў фарбаў (тым больш каляровых) для звычайнага студэнта былі недазваляльнай раскошай, а маляваць, выконваць заданні трэба было! Пэўна, ад безграшоўя малады мастак і пачаў выкарыстоўваць мінімум фарбы, эксперыментуючы з дадаваннем яшчэ розных матэрыялаў кшталту крэйды, цэменту, жэлаціну. Вось такім чынам і прыйшоў Алег Елізараў да свайго "/i/content/pi/cult/282/4477/7-2.jpgбелага стылю"...

У час напісання дыплома Алег канчаткова вызначыўся з аўтарскім почыркам. Да таго ж, у той самы год ён стаў лаўрэатам "Арт-сесіі" (1995 г.), якая, па традыцыі, кожную вясну праходзіць у Віцебску. Гэты аргумент адыграў важную ролю для дыпломнай камісіі, якая ацэньвала белыя, амаль бясколерныя, нешматформенныя, стылёва-прымітывісцкія творы маладога мастака. Быў і смешны выпадак, калі прафесар па дрэваапрацоўцы, выслухаўшы прамову Алега ("Я пісаў летам, пісаў восенню, узімку, ну, і вясною..."), запытаўся: "Чакай, ты кажаш, што пісаў летам, восенню... А чаму ж тады ў цябе ўсё белае?" Пасля гэтага пытання паехалі са смеху не толькі астатнія студэнты, але і большасць мэтраў, якія прысутнічалі ў камісіі... Як можна зялёнае і жоўтае намаляваць адценнямі белага, відаць, і дагэтуль сакрэт для прафесара...

Пасля абароны дыплома маладога мастака запрасілі ў іншы, таксама сапраўды творчы, горад Беларусі - Полацк. Па рэкамендацыі былой выкладчыцы Валянціны Ляховіч-Няпрыенка Алег Елізараў трапіў па размеркаванні на працу ў Дзіцячую мастацкую школу. Менавіта тут цалкам раскрыўся Елізараў-мастак з уласнымі аўтарскім стылем і тэхнікай...

Спярша жыў у інтэрнаце, пабудаваным для рабочых мясцовага прадпрыемства, але праз пэўны час, калі інтэрнат вырашылі пераўтварыць у гатэль, давялося шукаць іншы прыстанак. І Елізараў перасяліўся ва ўласную майстэрн/i/content/pi/cult/282/4477/7-3.jpgю, якую яму як прафесійнаму творцу прапанавалі ў школе.

Малюючы адзін за адным свае белыя пейзажы, таленавіты творца забываўся, здавалася, на ўсё астатняе. І менавіта ў полацкі перыяд канчаткова сфарміраваўся своеасаблівы стыль аўтара, у большасці работ якога асноўным кампазіцыйным элементам з'яўлялася полацкая архітэктура, белы, святочны настрой горада - калыскі беларускай дзяржаўнасці. Тут, у Полацку, Елізараў заснаваў і згуртаванне маладых мастакоў "Белы Круг"...

Але праз пяць гадоў працы Алегу Елізараву давялося пакінуць сваю полацкую майстэрню і з'ехаць на малую радзіму. Тут ён уладкаваўся на працу ў мясцовую Мастацкую школу.

Неўзабаве, у 2002 годзе, Алег прыязджае да сваіх сяброў на "Славянскі базар у Віцебску", дзе раптоўна страчвае прытомнасць... У творцы ўрачы знайшлі цяжкае захворванне...

***

...15 красавіка 2010 года Алег Елізараў памёр у сваёй кватэры ў Салігорску. Трагічны сімвалізм: гэта быў дзень закрыцця выстаўкі "Олежке", зладжанай некалькі месяцаў таму сябрамі мастака...

Мікола ТАМАШЭВІЧ

 На ілюстрацыях: Полацк, убачаны мастаком Алегам Елізаравым.