Сёлета ён прысвечаны 730-годдзю заснавання Гальшанаў, 605-годдзю каралевы Рэчы Паспалітай Соф'і Гальшанскай, а да таго ж, 600-годдзю перамогі войскаў Вялікага княства Літоўскага пры Грунвальдзе і 400-годдзю з часу заснавання самога замка. Па словах начальніка аддзела культуры Ашмянскага райвыканкама Галіны Балінскай, у межах свята запланаваны турніры коннікаў, лучнікаў і пешых рыцараў, бугурты, шматлікія конкурсы па стральбе з лука, кіданні дзідаў ды нават баі на мячах. Да таго ж, гледачы могуць наведаць сапраўдны рыцарскі лагер, пазнаёміцца са старадаўнімі рамёствамі.
Як адзначыла Галіна Балінская, сёлета фестываль чакае шмат гасцей, у тым ліку з навакольных гарадоў і мястэчак Гродзеншчыны - з Геранёнаў, Міра, Крэва, Навагрудка, Любчы і Гродна. З удзелам калектываў адбудзецца тэатралізаванае прадстаўленне "У гасцях у князёў Гальшанскіх".