Дзе ж цагліны, закладзеныя “даверанай асобай”? Форт і план Нарбута

№ 33 (953) 14.08.2010 - 20.08.2010 г

Не толькі сёння, але і стагоддзі таму людзі, неабыякавыя да гераічнага мінулага роднага краю, імкнуліся максімальна захаваць яго культурныя багацці. Адным з такіх быў і вучоны-энцыклапедыст Тэадор Нарбут, вядомы ў свой час дзякуючы ўзвядзенню Бабруйскай крэпасці, якая сёлета святкуе сваё 200-годдзе.

/i/content/pi/cult/282/4469/14-1.jpg

 Сведчаць Бракгауз і Эфрон

Тэадор Матэвуш Остык-Нарбут нарадзіўся 28 кастрычніка (па старым стылі) 1784 г. у маёнтку Шаўры Лідскага павета ў сям'i адстаўнога паручніка гвардыі Яўхіма Остык-Нарбута i яго жонкі Ізабэлы, народжанай Haнieвіч. "Энцыклапедычны cлoўнiк" Бракгауза i Эфрона ў сціслым артыкуле пра род Нарбутаў падае наступнае: "Нарбут - дваранскі род герба "Трубы", літоўскага паходжання, які вядзе карані з XV стагоддзя".

 Атрымаўшы першапачатковую адукацыю дома, Тэадор Нарбут працягваў навучанне ў Лідзе, а затым у Віленскім універсітэце (1799 - 1803 гг.), што тады называўся Галоўнай Віленскай школай, у вядомых архітэктараў таго часу А.Гуцовіча i Д.Шульца. У 1803 г. быў прыняты ў Пецярбургскі кадэцкі корпус, дзе рыхтавалі вайсковых інжынераў, i атрымаў званне кандуктара першага класа. Пасля ўдасканальваў свае веды пад непасрэднай апекай ваеннага інжынера Аўрэ, які асноўную ўвагу свaix найбольш таленавітых вучняў скіроўваў на ваеннае будаўніцтва. Невыпадкова, што Т.Нарбут цікавіўся фартыфікацыяй.

Службовая кар'ера Тэадора Нарбута пачалася ў Інжынерным дэпартаменце Ваеннага міністэрства, дзе ён з'яўляўся даверанай асобай пры яго дырэктары генерале Сухтлене. Адначасова малады інжынер выкладаў у кадэцкім корпусе. Але спакойнае сталічнае жыццё працягвалася нядоўга. У 1804 г. Нарбута ўключылі ў групу пад камандаваннем гідрографа Эйтэльвейна. Перад яе ўдзельнікамі паставілі задачу правесці гідратэхнічныя работы на Нёмане. Ужо тады ён мог хутка разабрацца ў складанай сітуацыі, знайсці арыгінальны i просты спосаб найбольш эфектыўнага правядзення работ. Улічваючы пocпexi Т.Нарбута пры выкананні заданняў, яму праз два гады прысвоілі званне падпаручніка.

 Затым - армія

Малады афіцэр заўсёды знаходзіўся на перадавых пазіцыях. Вядома, нi куля, ні штык яго не абміналі. Першае раненне ён атрымаў у 1807 г. пад Астраленкай - у бai, дзе перамога была дасягнута толькі ў рукапашнай сутычцы. На ўсё жыццё на целе Тэадора застаўся след ад гранёнага штыка. Не паспела добра зацягнуцца рана, як пад Тыльзітам падпаручніку прастрэлілі левую руку. Мабыць, менавіта раненне паслужыла прычынай таго, што неузабаве Т.Нарбута адкамандзіравалі з дзеючай apмii ў Рэвель (Талін)- для правядзення там крапасных работ. Ён стаў адным з вяд/i/content/pi/cult/282/4469/14-2.jpgучых іжынераў, якія неслі адказнасць за крэпасць, яе надзейнасць i трываласць.

У 1809 г. Т.Нарбуту прысвоілі званне паручніка i перавялі ў распараджэнне ваеннага міністра Расійскай iмпepыi М.Барклая дэ Толі. Ваенны мiнicтp збipaў у свой штаб таленавітых інжынераў-фартыфікатараў.

Старая абарончая сістэма Прыбалтыйскага ўмацаванага раёна, створаная яшчэ за часам Пятра I, апынулася ў сярэдзіне значна пашыранай тэрыторьі Расійскай iмпepыi, i перад Ваеннай калегіяй паўстала рэальнае пытанне: што рабіць з практычна безабароннай заходняй мяжой дзяржавы? Калегія пастанавіла ўзвесці там шэраг новых крэпасцей, пабудаваўшы ix прыкладна па лініi Дынабург - Полацк - Рагачоў- Оўруч. Т.Нарбута накipaвaлі ў раён паміж Рагачовам i Магілёвам. Яму прапаноўвалася звярнуць асаблівую ўвагу на ваколіцы Рагачова i Новага Быхава.

У зададзеным раёне

Малады паручнік старанна прааналізаваў усё на месцы, улічыў своеасаблівасці ландшафту i прапанаваў нечаканы варыянт: будаваць не каля Рагачова ды Новага Быхава, а пад Бабруйскам. Ужо ў час камандзіроўкі ён распрацаваў дэталёвы план першапачатковага ўзвядзення крэпасці, з якім i выступіў на пасяджэнні Ваеннай калегіі ў Пецярбургу. Пасля гарачых спрэчак, доказаў, перакананняў план Т.Нарбута і месца, выбранае ім, падтрымаў генерал Аперман.

Цікава, але менавіта Т.Нарбут з'яўляўся аўтарам першага праекта будаўніцтва Бабруйскай крэпасці. Той факт, што ён прапанаваў гэтае ўдалае, з пункта гледжання фартыфкацыі, месца, свядома замоўчваўся. У часопісе "Живописная Россия" згадваўся толькі факт камандзіроўкі i ўдзел Тэадора у будаўніцтве: "Нарбут у 1810 годзе быў камандзіраваны для адшукання прыдатнага месца паміж Магілёвам i Рагачовам для заснавання новай крэпасці i потым прыняў удзел у будаўніцтве Бабруйскай крэпасці...

Паводле прадстаўленага плана будаўніцтва Бабруйская крэпасць павінна была стаць адной з самых моцных у Еўропе. Тэрмінова з іншых месцаў раскватаравання сюды сцягваліся спецыяльныя вайсковыя каманды, выклікаліся вядучыя інжынеры фартыфікацыі. Крэпасць меркавалася размясціць на правым/i/content/pi/cult/282/4469/14-3.jpg беразе Бярэзіны - ля самага вусця невялічкай Бабруйкі. На другім жа баку гэтай рачулкі планавалася нагорнае ўмацаванне, а на левым беразе Бярэзіны - тэт-дэ-пон (умацаванае збудаванне перад мостам, якое звычайна ўзводзілі з разлікам на кругавую абарону, размяшчаючы ў сярэдзіне магутныя артылерыйскія батарэі). Т.Нарбут прапанаваў на першым этапе будаўніцтва выкарыстоўваць падручныя матэрыялы, якія знаходзіліся ў непасрэднай блізкасці- драўніну, камень, пясок, - для таго, каб максімальна паскорыць справу.

Непасрэдна план Т.Нарбута пачаў выконвацца з 4 чэрвеня 1810 г.

 У Бабруйску

Т.Нарбут увесь час знаходзіўся ў горадзе. На пачатку ліпеня 1810 г. ужо некалькі тысяч мясцовых жыхароў былі размеркаваны на розных работах. У асноўным, яны будавалі цагельныя заводы i працавалі на ix, а таксама нарыхтоўвалі лес для крапасных збудаванняў і палігонаў, дровы для спальвання на вугаль, дастаўлялі матэрыялы на будоўлю.

Т.Нарбут адказваў за дзейнасць аднаго з трох цагельных заводаў, што дзейнічалі ля крэпасці. Цэгла выраблялася высакаякасная, трывалая. Не ставала транспарту, i яе перадавалі на пляцоўкі ўручную. Захавалася паданне, паводле якога людзі расцягваліся жывым ланцужком на некалькі вёрст, бо заводы знаходзіліся за горадам, далёка ад будучай цытадэлі. Сам Т.Нарбут даволі часта працаваў нapoўнi з сялянамі i гараджанамі.

Вялікая скучанасць людзей прывяла да эпідэмічных захворванняў сярод будаўнікоў. Хутка быў створаны вайсковы шпіталь у рэжыме строгага каранціну на значнай адлегласці /i/content/pi/cult/282/4469/14-4.jpgад раёна ўмацаванняў (у Парычах, што ў сённяшнім Светлагорскім раёне). Другая прычына шматлікіх захворванняў- дрэнная ежа, якой забяспечвалі працуючых. Каб выправіць сітуацыю, павялічылі суму грошай, што адпускалася на прадукты харчавання. Але, нягледзячы на прынятыя меры, не адзін дзесятак салдат i прыгонных памерлі пад час будаўніцтва гэтай цвярдыні. Т.Нарбут таксама захварэў - давялося легчы ў шпіталь. Сыры клімат, балоцістая мясцовасць, на якой вялося будаўніцтва, старыя раны даліся ў знакі. Але праз пару тыдняў, адчуўшы сябе лепш, паручнік вярнуўся ў крэпасць.

Мінуў яшчэ месяц-другі, i, нягледзячы на тое, што будаўніцтва знаходзілася яшчэ ў поўным разгары, над цытадэллю быў урачыста ўзняты сцяг Расійскай iмпepыi. Да гэтага моманту ў фартэцыі закончылася ўзвядзенне новых казарм, маставых умацаванняў, за бастыён узяліся ў паўночна-ўсходняй частцы. Завяршаліся работы па стварэнні вялізных склепаў пад крапаснымі збудаваннямі, а таксама па ўзвядзенні сортый (падземныя галерэі, праз якія войскі з цытадэлі маглі хутка выбрацца за вал і нечакана напасці на ворага), што працягваліся ва ўсе бакі і злучалі паміж сабою крапасныя памяшканні.

 Што ж да нашага героя, то ён "за сумленную службу па будаўніцтве крэпасці" быў узнагароджаны ордэнам князя Уладзіміра IV ступені з прысваеннем чарговага вайсковага звання - штабс-кaпiтана.

Пасля завяршэння будаўніцтва форта Нарбут займаўся ўзвядзеннем іншых, але таксама немалаважных, аб'ектаў, што знаходзіліся на тэрыторыі крэпасці. За паспяховае выкананне загаду яго зноў узнагародзілі, гэтым разам - ордэнам святой Ганны II ступені.

 Ішоў час, усё часцей сказваліся захворванні ды раны Т.Нарбута, асабліва - кантузія, атрыманая ім пад час вайны са шведамі ля крэпасці Аба. У яго ўсё больш пагаршаўся слых, а напярэдадні 1812 г. ён ужо амаль не чуў. Паразважаўшы, таленавіты фартыфікатар падаў у адстаўку, пасля чаго пераехаў у родавы маёнтак Шаўры, дзе пражыў свае астатнія дні.

Аляксей НЕНАДАВЕЦ, доктар філалагічных навук

 Фота з архіва Бабруйскага краязнаўчага музея