Як паведамляе "К" галоўны дырэктар Дырэкцыі замежнага вяшчання Навум Гальпяровіч, да пяці моў сённяшніх трансляцый - беларускай, рускай, англійскай, нямецкай, польскай - з восені будуць дададзены французская і іспанская.
Вяшчанне вядзецца, як распавядае Навум Гальпяровіч, не толькі ў радыёэфіры, але і ў рэжыме on-line. "Беларусь" не спыняе двухбаковых творчых стасункаў з вядучымі радыёстанцыямі. Паводле даных Еўрапейскага вяшчальнага саюза, нашы перадачы знаходзяцца ў дзесятцы запатрабаваных.
Колькасць дамоў аб супрацоўніцтве з замежнымі партнёрамі павялічваецца. Вось і з 1-га ліпеня беластоцкае радыё "Артадоксія" рэгулярна транслюе ў эфіры перадачы на беларускай мове, падрыхтаваныя Дырэкцыяй замежнага вяшчання Беларускага радыё.