Гастрольны сезон

№ 33 (953) 14.08.2010 - 20.08.2010 г

Айчынныя тэатры прапануюць пастаноўкі не толькі для беларускіх гледачоў, але і для замежных — на фестывалях у іншых краінах.

 

Паводле інфармацыі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, у другім паўгоддзі трупа Магілёўскага абласнога тэатра трапіць на фестываль лялек для дарослых "Лялька таксама чалавек" у Варшаве. Таксама ў польскай Ломжы выступіць са спектаклем Гомельскі дзяржаўны тэатр лялек. А Брэсцкі тэатр стане ўдзельнікам XII Сусветнага фестывалю тэатраў лялек у чэшскай сталіцы.

Шырокая геаграфія- у Вялікага тэатра оперы і балета: ён прадэманструе спектаклі ў Кітаі, на Кіпры, у Францыі, Бельгіі, Германіі. Літва і Азербайджан чакаюць акцёраў Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. У Львоў і Санкт-Пецярбург паедуць з пастаноўкамі артысты Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа. Фестываль "Новыя п'есы Еўропы" ў Германіі ўключыў у спіс пастановак спектакль Новага драматычнага тэатра з Мінска.