Чытайце ў гэтым нумары: 300 кіламетраў на жалезных “конях”

№ 33 (953) 14.08.2010 - 20.08.2010 г

Чытайце ў гэтым нумары: 300 кіламетраў на жалезных “конях” 11 жніўня завяршыўся традыцыйны летні “Турпраект” “К”. Пад час веласіпеднай вандроўкі, якая прайшла гэтым разам па тэрыторыі Камянецкага і Пружанскага раёнаў Брэсцкай, Ваўкавыскага і Свіслацкага раёнаў Гродзенскай абласцей, нашы журналісты наведалі шэраг старадаўніх сядзіб. Пра гісторыю, сучаснасць і будучыню гэтых знакавых аб’ектаў чытайце ў гэтым і наступных нумарах “К”.

/i/content/pi/cult/282/4462/3-3.jpg

Агулам "культура"ўскія веласіпеды "накруцілі" прыкладна 300 кіламетраў. Самым цяжкім выдаўся другі дзень другога этапа вандроўкі, калі журналістам давялося праехаць па дарогах трох раёнаў прыкладна 100 кіламетраў. Канцавы пункт маршруту гэтага дня - Ваўкавыск - здаўся сапраўдным "раем" для збузаваных "жалезных коней" і не менш "жалезных" мускулаў веласіпедыстаў.

 І ўсюды, дзе мы праязджалі, на свае вочы маглі пабачыць нястомную працу хлебаробаў (як на здымку ніжэй). Дарэчы, менавіта на Гродзеншчыне шмат якія з гаспадарак ужо скончылі ўборку ўраджаю і нават адправілі на дапамогу суседнім раёнам 49 камбайнаў. На дзень здачы нумара ў друк у Гродзенскай вобласці сабраны ўраджай з 79,1% плошчаў, намалочана 1162,5 тыс. тон збожжа, а на Брэстчыне - адпаведна 87,3% і 1014,3 тыс. тон збожжа. Агулам усе гаспадаркі Беларусі намалацілі больш за 6 мільёнаў тон збожжа. Па працэнтах жа збору лідзіруе Магілёўшчына (92% і 1030,1 тыс. тон), а па валавым намалоце - Брэстчына.