У кантэксце Закону

№ 33 (953) 14.08.2010 - 20.08.2010 г

12 жніўня ў Навагрудскім райвыканкаме адбылося пасяджэнне, прысвечанае рабоце па выкананні Закону “Аб ахове гісторыкакультурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь” уласнікамі (карыстальнікамі) гісторыка-культурных каштоўнасцей на тэрыторыі раёна. У ім прыняў удзел міністр культуры нашай краіны Павел Латушка.

 

Як паведаміў "К" начальнік аддзела культуры Навагрудскага райвыканкама Аляксандр Карачан, Навагрудак абраны для правядзення такога пасяджэння не выпадкова. Менавіта на тэрыторыі раёна знаходзяцца 82 аб'екты, унесеныя ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей краіны. І ўвага да іх з боку кантралюючых органаў - найвялікшая.

 Па выніках пасяджэння было прынята рашэнне аб большай адказнасці ўласнікаў гісторыка-культурных каштоўнасцей па некаторых артыкулах згаданага Закону.