Аляксандр ЛУКАШЭНКА: “Вучоныя, літаратары, мастакі, музыканты ў многім вызначаюць аблічча нашай краіны”

№ 33 (953) 14.08.2010 - 20.08.2010 г

12 жніўня Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ўручыў вялікай групе грамадзян дзяржаўныя ўзнагароды нашай краіны. Пра гэта паведамляе Прэс-служба Кіраўніка дзяржавы.

 

Сярод уганараваных былі дзеячы культуры і навукі. "Існаванне народа немагчыма ўявіць без духоўнага і інтэлектуальнага складніка. Мы робім стаўку на інавацыйнае развіццё краіны і якаснае паляпшэнне жыцця чалавека, у тым ліку задавальненне культурных патрэб. Вучоныя, літаратары, мастакі, музыканты ў многім вызначаюць аблічча нашай краіны", - сказаў беларускі Лідэр.

Прэзідэнт пажадаў дабрабыту, моцнага здароўя і новых здзяйсненняў усім узнагароджаным.

Фота Мікалая ПЯТРОВА, БелТА