Дом як эгіда

№ 32 (952) 07.08.2010 - 13.08.2010 г

14 жніўня, у Міжнародны дзень бяздомных жывёл, Грамадскае аб'яднанне аховы жывёл "Эгіда" ўжо трэці год праводзіць у парку імя Чалюскінцаў дабрачынную акцыю "Падары ім дом".

У гэты дзень "Эгіда" прывязе ў парк 100 жывёл, якія раней былі бяздомнымі, а зараз вылечаны, вакцынаваны, прывучаны да чалавека. Мэта мерапрыемства - знайсці ім новы дом, а таксама прыцягнуць увагу да праблемы бяздомных жывёл.

У гэты дзень вас чакаюць прывітанне арганізатараў, артыстаў і гасцей свята, конкурсы і віктарыны, канцэртная праграма. Цэлы дзень ветэрынарныя ўрачы будуць бясплатна кансультаваць. Таксама мяркуецца праца палаткі "Дапамога жывёлам": там прапануюць пакінуць корм для катоў і сабак, амуніцыю, лекі, напаўняльнікі і ўсё, што можа спатрэбіцца для ўтрымання бяздомных жывёл. А самае галоўнае, будуць прадстаўлены 100 жывёл - былых "беспрытульнікаў" - для пошуку ім новых гаспадароў.