Жніво і… дзі-джэй

№ 32 (952) 07.08.2010 - 13.08.2010 г

Рэпартаж з-пад буслінага крыла

/i/content/pi/cult/281/4425/Clip_7.jpgПа стане на 5 жніўня - дзень здачы нумара ў друк - гаспадаркі Беларусі намалацілі 5 млн. 541,7 тыс. тон збожжа. І найбольшы даробак у рэспубліканскую скарбонку зрабіла Міншчына: 1 293, 8 тыс. тон... Разам з вялікай творчай брыгадай на адзін са збожжатокаў сталічнай вобласці выехаў і наш карэспандэнт.

Сказаць, што лета гэтага года - спякотнае, - не сказаць нічога. Сказаць, што - вельмі спякотнае, - таксама замала. Таму і галоўны паратунак сёння - вада. А ў кіраўніка народнага ансамбля народнай песні "Баравічанка" Веры Ждановіч нешта зламалася ў водаправодзе. І аварыйка водаканала прыехала акурат у тую раніцу, калі "Баравічанка" ў філіяле аграсервісу "Вялікасельскі" павінна была выступіць перад хлебаробамі. Што рабіць? Адмовіцца ад дапамогі водаканала або ад выступлення? Вера Пятроўна прымае саламонава рашэнне...

 

Начальнік упраўлення культуры Мінаблвыканкама Анатоль Акушэвіч прыехаў на аўтамабілі малінавага колеру. Гасцінна раскрыўшы дзверы, выбачыўся: кандыцыянера, маўляў, няма. І дадаў: "А кіроўца - у адпачынку..." Наш шлях - на Дзяржыншчыну, на збожжаток філіяла аграсервісу "Вялікасельскі". А 13-й тут чакалі выступленне "Баравічанкі" з Баравікоўскага СДК, які ў аўтаклубе падарожнічаў па хлебных палях.

На збожжаток мы, здавалася б, прыехалі з запасам часу. А тут ужо ўсталёўвалі гукавую апаратуру, настройвалі мікрафоны. Тут жа, дарэчы, прысутнічаў старшыня Мінскага гаркама Беларускага прафсаюза работнікаў культуры Віктар Маліноўскі.

 

Распуджваючы наляцеўшае птаства, прагучалі словы:

 - Раз, два, тры... Праверка...

Анатоль Акушэвіч тым часам распавёў аб удзеле работнікаў культуры Міншчыны ў жніве: "Гонар Дзесятніцкага СК Валожынскага раёна Аляксандр Часноўскі працуе камбайн/i/content/pi/cult/281/4425/Clip_9.jpgерам у СПК "Багданаўскі". На Вілейшчыне пяць чалавек заняты на зернесушылках у гаспадарках. Івану Нечапурэнку, мастацкаму кіраўніку Быстрыцкага СДК, даверылі працу брыгадзіра ў СПК "Ціміразеўскі". Бібліятэкарка Ніна Несцяровіч працуе памочнікам камбайнера ў СПК "Старадарожскі". Спіс можна доўжыць: на палях Міншчыны працуе больш як сотня работнікаў сферы культуры. Ды асобна хачу адзначыць дзі-джэя Алега Галімскага: ён памочнік камбайнера ў агракамбінаце "Дзяржынскі".

Усе гэтыя людзі, а яны - наша эліта, працуюць, нясуць свае веды, сваю культуру ў працоўныя калектывы. Адбываецца ўзаемнае пранікненне лёсаў. Мае калегі глыбей ведаюць жыццё сельскіх працаўнікоў, тых, для каго яны працуюць у клубах, бібліятэках, іншых установах культуры".

 

...Фінал жа канцэрта "Баравічанкі" быў нечаканым. Акушэвіч узяў у рукі акардэон, Маліноўскі - бубен, і з калонак панеслася па наваколлі: "Бывайце здаровы, жывіце багата!.." А ўвечары патэлефанаваў кіраўніку ансамбля Веры Ждановіч, каб даведацца пра водаправод. - Журчыць вадзіца з усіх кранаў! Я паехала, а водаканалаўцы ўсё выправілі ў сістэме. Так і напішыце ў газеце: людзі ў нас - выдатныя!

 

Аўтар: Юрый ІВАНОЎ
фатограф