І адна “візітоўка”

№ 31 (951) 31.07.2010 - 06.08.2010 г

Артысты Магілёўскай абласной філармоніі парадавалі новымі творчымі перамогамі міжнароднага ўзроўню. Салістка Вольга Гарнічар нядаўна стала лаўрэатам Першай прэміі ажно на трох міжнародных фестывалях-конкурсах. А наш знакаміты аркестр народных інструментаў імя Л.Іванова на чале з Мікалаем Алданавым меў грандыёзны поспех на святкаванні Дзён славянскага пісьменства і культуры ў горадзе Ліпецку (Расія).

/i/content/pi/cult/280/4413/1111.jpg

 

Гэты калектыў прадэманстраваў сваё майстэрства на ІІІ Усерасійскім фестывалі прафесійных аркестраў рускіх народных інструментаў. І- быў прызнаны адным з лепшых такіх калектываў, хаця побач з ім удзельнічалі яшчэ сем аркестраў з розных рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі. Менавіта нашаму Мікалаю Алданаву быў аказаны гонар дырыжыраваць зводным аркестрам з 300 музыкантаў! А дыплом лаўрэата маэстра атрымаў з рук епіскапа Ліпецкага і Ялейскага Праасвяшчэннейшага Нікана, што б л а с л а в і ў аркестр на д а л е й ш ы я творчыя і духоўныя здабыткі. Да таго ж, М.Алданаў атрымаў афіцыйнае запрашэнне ўступіць у Асацыяцыю прафесійных дырыжораў Расіі, якую ўзначальвае славуты Юрый Тэмірканаў, і ўжо з'ездзіў у Смаленск на чарговае пасяджэнне Асацыяцыі.

 Узняццю і без таго высокага іміджа нашай філармоніі садзейнічалі і перамогі салісткі Вольгі Гарнічар. Адна за адной яна атрымала лаўрэацкія прэміі І ступені на Міжнародным фестывалі-конкурсе маладых выканаўцаў эстраднай песні "Ялцінскі бераг-2010", Міжнародным форуме эстраднай творчасці "Сівертон" у Чарнігаве і Міжнародным фестывалі-конкурсе сцэнічнага мастацтва "Мы- разам!" у намінацыі "Эстрадны вакал". Колішняя выпускніца педагагічнага факультэта Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта імя А.Куляшова, музыкай яна зацікавілася яшчэ ў дзяцінстве. Спачатку вучылася ў дзіцячай музычнай школе па класе фартэпіяна, потым асвоіла акардэон. Спявала ў розных калектывах, а салісткай Магілёўскай абласной філармоніі стала сем гадоў таму. І ў 2006-м нават выйшла ў паў ф і н а л "Еўрафэсту".

Так што цяперашнія перамогі Вольгі - яшчэ тры крокі наперад. На конкурсы была абрана разнастайная праграма. Акрамя кампазіцыі, напісанай магілёўскімі аўтарамі- Сяргеем Мікалаенкам на словы Андрэя Мажара, - спявачка звярнулася да хітоў Ціны Цёрнер і Фрэнка Сінатры. Не пабаялася ўзяць у рэпертуар нават яго "візітоўку" - "My way", якая лічыцца выключна мужчынскай песняй. Можа, гэта і стала яе "фішкай"?

 Людміла МАЦКЕЛА, вядучы рэдактар Магілёўскай абласной філармоніі