Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Сірыя становіцца бліжэй
На мінулым тыдні сталіцу беларускай дзяржавы з афіцыйным візітам наведаў Прэзідэнт Сірыйскай Арабскай Рэспублікі Башар Асад. Некалькі дзён, праведзеныя Кіраўніком гэтай краіны ў Мінску, мелі насычаны графік.
ТЭАТРАМАНІЯ ПА-КУПАЛАЎСКУ!
Пабачыўшы гэты здымак, так і хочацца з гонарам усклікнуць: «На сцэне — купалаўцы!». Нашы купалаўцы... Днямі яны сабраліся на апошні перад рэканструкцыяй будынка сход трупы ў родных сценах і... на «Нясумны юбілей», якім адзначылі 90-годдзе Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Якім стане Храм Мастацтва праз два гады? Дзе пабачым «Паўлінку» на пачатку чарговага сезона? І чаму, урэшце, «...Юбілей» сапраўды зусім нясумны?
“Усё было маім...”
...У лютым 1942 г. Ніскі і Дэйнека накіроўваюцца ў дзеючую армію— у раён Юхноўкі. Перад вачыма — бясконцая снегавая роўнядзь, абгарэлыя касцякі дамоў, пакарабачаная ваенная тэхніка, літаральна ўпаяныя ў снягі трупы забітых. З франтавога дзённіка мастака: “Толькі б правільна зразумець сэрцам. На вочы надзеі больш. Бачыць — ужо правільна… Выбіраць толькі галоўнае… Астатняе, літаратурнаілюстратыўнае, прымаць упэўнена, бязлітасна”. Падкрэслю, адна з самых характэрных рыс Ніскага-жывапісца — унікальнае ўменне знаходзіць у “натуры” самае галоўнае і “выкрэсліваць” другараднае, пабочнае, неабавязковае, на яго погляд, для раскрыцця ўнутранага, “каранёвага” зместу той або іншай кампазіцыі.
Тры брамы і Тэт-дэ-пон
Батальёны Бабруйскай крэпасці на квадратнай вярсце Традыцыя стварэння каменных абарончых збудаванняў доўжыцца з часоў ранняга Сярэднявечча. Менавіта ў гэты час на тэрыторыі нашай краіны з’яўляюцца першыя мураваныя замкі, што маглі некалькі тыдняў, а то і месяцаў, вытрымліваць варожую аблогу.
Стратэгіі этнакоду: “адчуць крылы” або чакаць штуршка?
За “круглым сталом” “К”: пра ўрокі і перспектывы VІ Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня” Тэма адраджэння, захавання і пераемнасці традыцыйнай культуры, праблемы этнавыхавання моладзі становяцца рэгулярнай нагодай для нашых публікацый. Стратэгія развіцця Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня”, канцэпцыі фарміравання асобы, выхаванай на традыцыях культуры, працэс захавання спадчыны ў сучасных умовах — такое праблемнае поле абмяркоўвалася за “круглым сталом” у рэдакцыі газеты “Культура”. У аналізе вынікаў “Берагіні” прынялі ўдзел намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь, старшыня аргкамітэта фестывалю Тадэуш СТРУЖЭЦКІ; старшыня Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах UNESCO Уладзімір ШЧАСНЫ; аўтар ідэі “Берагіні”, навуковы і мастацкі кіраўнік фестывалю Мікалай КОЗЕНКА; старшыня Беларускага фонду культуры Уладзімір ГІЛЕП; прафесар культуралогіі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка Аляксей РАГУЛЯ; начальнік аддзела інавацыйных тэхналогій у сацыяльна-культурнай дзейнасці Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў Ала СТАШКЕВІЧ; балетмайстар-пастаноўшчык Беларускага дзяржаўнага заслужанага харэаграфічнага ансамбля “Харошкі”, дацэнт кафедры рэжысуры БДУКіМ Мікалай ДУДЧАНКА; намеснік дырэктара Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Кацярына КУЗЬМЕНКА; галоўны спецыяліст аддзела культуры Любанскага райвыканкама Сяргей ВЫСКВАРКА; намеснік дырэктара Вілейскай гімназіі № 2 Мінскай вобласці Мікалай ІВАНЕНКА; дырэктар Пратасевіцкай ДШМ Магілёўскай вобласці Наталля ЕЎДАКІМОВІЧ; галоўны дырэктар Дырэкцыі замежнага вяшчання Беларускага радыё Навум ГАЛЬПЯРОВІЧ; рэдактары аддзелаў газеты “Культура” Таццяна КОМАНАВА і Яўген РАГІН. Мерапрыемства, арганізаванае ў рамках прэзентацыі магчымасцей будучага Інфармацыйнага цэнтра на базе Рэдакцыйна-выдавецкай установы “Культура і мастацтва”, сабрала таксама прадстаўнікоў шэрагу друкаваных і электронных СМІ.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»