“Бе-La-Русь” міжнародная

№ 31 (951) 31.07.2010 - 06.08.2010 г

Больш за семсот чалавек з Беларусі, Латвіі і Расіі бавяць час у XIX Міжнародным маладзёжным летніку “БеLa-Русь” — “65! Мы перамаглі ! ” , які праходзіць у Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці. Па словах другога сакратара Цэнтральнага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі Міхаіла Дзенісенкі, самае яркае м е р а п р ы емства адбудзецца сёння, калі дэлегацыі трох краін ускладуць кветкі да Кургана Сяброўства і ўшануюць ветэранаў.

/i/content/pi/cult/280/4395/2-6.jpg

 Упершыню летнік адбыўся ў 1992 годзе і аб'яднаў таксама ўдзельнікаў з Польшчы, Фінляндыі, ЗША.

29 чэрвеня непадалёк ад мяжы Беларусі з Расіяй і Латвіяй быў створаны летнік з намётаў, у якіх да 1 жніўня жывуць лідэры маладзёжных арганізацый, аб'яднанняў і рухаў трох краін: БРСМ, Расійскага саюза моладзі, Саюза за Прагрэс моладзі Латвіі, наша арганізацыя сёлета выступіла арганізатарам летніка.

29 чэрвеня ўдзельнікі пабачылі святочны канцэрт у гонар адкрыцця "Бе-La-Русі", а 30-га - песенна-творчы фестываль "Бе-La-Рускія досвіткі", на наступны дзень адбылося наведванне мясцовага Музея баявой славы. Сярод іншага, удзельнікаў чакала шмат спартыўных спаборніцтваў. Да позняй ночы віравала дыскатэка. А ў дзень ад'езду кіраўнікі міжнародных дэлегацый правядуць выніковае пасяджэнне, дзе агучаць выніковыя палажэнні працы летніка.