ТЭАТРАМАНІЯ ПА-КУПАЛАЎСКУ!

№ 31 (951) 31.07.2010 - 06.08.2010 г

Пабачыўшы гэты здымак, так і хочацца з гонарам усклікнуць: «На сцэне — купалаўцы!». Нашы купалаўцы... Днямі яны сабраліся на апошні перад рэканструкцыяй будынка сход трупы ў родных сценах і... на «Нясумны юбілей», якім адзначылі 90-годдзе Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Якім стане Храм Мастацтва праз два гады? Дзе пабачым «Паўлінку» на пачатку чарговага сезона? І чаму, урэшце, «...Юбілей» сапраўды зусім нясумны?

На "Ладдзі..." па... "разумным доме"

Купалаўскі тэатр: юбілейныя "Бывай!" і "Да сустрэчы!"

 29 ліпеня найстарэйшы тэатральны калектыў краіны - Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы ўрачыста і ярка адзначыў 90-годдзе з дня свайго нараджэння, а таксама 120-годдзе з дня з'яўлення ў Мінску свайго "дому" - першага тэатральнага будынка.

 Думаю, не варта доў/i/content/pi/cult/280/4390/9-2.jpgга апавядаць пра тое, чым з'яўляецца для нашай краіны гэты Храм Мастацтва, асвечаны імем Янкі Купалы, а таксама - імёнамі тых цудоўных, бліскучых акцёраў і рэжысёраў, якія ў розныя гады працавалі на гэтай сцэне. Ва ўтульнай глядзельнай зале не было ў той дзень абыякавых,- кожны, хто завітаў павіншаваць купалаўцаў з юбілеем, прынёс сюды часцінку сваёй цеплыні і ўдзячнасці за тое мастацтва, якое шчодра дораць акцёры гэтага тэатра. Прысутны на юбілейным святкаванні творчы і тэхнічны /i/content/pi/cult/280/4390/909.jpgсклад калектыву віталі афіцыйныя асобы і проста прыхільныя, можна нават сказаць- адданыя аматары гэтага тэатра. А акцёры падарылі гасцям свой традыцыйны, па-творчаму хуліганскі, капуснік.

Урачысты вечар атрымаўся ўзнёслым і кранальным. Але ж за кулісамі вітала і іншая атмасфера - "свята са слязамі на вачах...": юбілейная імпрэза сталася апошнім выхадам купалаўцаў на старую і такую родную для іх сцэну. Літаральна з панядзелка ў тэатры пачынаецца доўгачаканая буйная рэканструкцыя.

Ды толькі купалаўцы не паддаюцца скрусе і ў будучае глядзяць з аптымізмам. Бо сёння яны - сапраўдная творчая каманда, якой падуладны самыя складаныя творчыя вышыні. І галоўнае - творчы запал і жаданне служыць Яго Вялікасці Тэатру.

Нераскіданае гняздо

 Нягледзячы на новыя ўмовы, у якіх купалаўцам неўзабаве давядзецца існаваць на працягу больш як двух гадоў (мяркуецца, што адноўлены тэатр зможа прыняць наведвальнікаў ужо напрыканцы 2012-га), трупа мае даволі б/i/content/pi/cult/280/4390/9-6.jpgагатыя творчыя планы. Як распавёў пад час прэсканферэнцыі мастацкі кіраўнік тэатра Мікалай Пінігін, ужо сёлетняя восень выдасца багатай на гастрольныя вандроўкі. У верасні на сцэне Нацыянальнага драматычнага тэатра ў Вільнюсе ў рамках Дзён беларускай культуры ў Літве Купалаўскі пакажа "Пінскую шляхту" і "Translations". У кастрычніку "Пінская шляхта" наведае Варшаву, дзе будзе сыграна на сцэне тэатра "Рампа". Дарэчы, перад гэтым Мікалай Пінігін плануе ажыццявіць у тым жа тэатры пастаноўку "Пінскай шляхты", дзе ролю Кручкова, у якасці творчага эксперыменту, сыграе Віктар Манаеў. Са спектаклем "Вяселле", створаным сумесна з Чэхаўскім фестывалем, у кастрычніку - лістападзе купалаўцы наведаюць Мадрыд (Іспанія), Шэрбург, Парыж, Дзьеп і Луўе (Францыя), а/i/content/pi/cult/280/4390/9-5.jpg таксама Баку (Азербайджан). А ў снежні Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы будзе мець гонар закрыць праграму Года культуры Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі пастаноўкай "Сымон-музыка".

 Не забудзецца тэатр і пра сваіх сталых гледачоў. Для іх з'явяцца спектаклі "Выкраданне Еўропы, або Тэатр Францішкі Радзівіл" Сяргея Кавалёва - праект, у якім рэжысёр Мікалай Пінігін аб'яднае ў адно балет, камічную оперу і камедыю дэль артэ, - гогалеўская "Ноч напярэдадні Каляд", "Казкі", створаныя спецыяльна для тэатра Аляксеем Дударавым, "Самотны Захад" Марціна Мак-Донаха і "Ладдзя роспачы" Уладзіміра Караткевіча.

 Ужо з новага сезона плануецца, што тэатр атабарыцца на пляцоўцы Палаца культуры прафсаюзаў, на Малой сцэне Канцэртнай залы "Мінск", а таксама і на іншых сталічных падмостках. Так што можна смела казаць: на час рэканструкцыі купалаўцы не "знікнуць" з поля зроку і не раз дадуць падставы для размоў пра ўласныя творчыя пошукі.

У перспектыву і... пад зямлю

На развітанн/i/content/pi/cult/280/4390/9-1.jpgе з утульнай залай "старога" Купалаўскага тэатра каардынатар праекта рэканструкцыі Георгій Вернякоўскі прапанаваў "перанесціся ў часе" і павандраваць па будучым тэатры ў фармаце 3D-экскурсіі. Ён адзначыў, што праектныя работы, якія доўжыліся больш за два гады, ішлі з улікам асаблівасцей і патрэб трох асноўных складнікаў: самога будынка і яго гісторыка-архітэктурнай "біяграфіі", асаблівасцей жыццядзейнасці творчага арганізма тэат/i/content/pi/cult/280/4390/9-7.jpgра - яго калектыву, і камфортных умоў для галоўных наведвальнікаў - гледачоў.

Згодна з праектам рэканструкцыі, фасад будынка, што пасля перабудовы 1956 - 1958 гадоў страціў сваё першапачатковае аблічча, вернецца да выгляду, задуманага архітэктарам К.Казлоўскім. А вось галоўная інтрыга, згодна з якой плошчы тэатра павялічацца з 3,5 да 12,5 тысяч квадратных метраў, заключаецца ў тым, што новы будынак павінен будзе... на 18 метраў заглыбіцца пад зямлю. Там, проста пад асноўнай пляц/i/content/pi/cult/280/4390/9-4.jpgоўкай, змесціцца дадатковая рэпетыцыйная прастора, што будзе цалкам паўтараць галоўную сцэну. Так што рэпетыцыйныя ўмовы там будуць максімальна прыбліжаныя да сцэнічных, і выхад на асноўную пляцоўку можа ажыццяўляцца ўжо на самым фінальным, перадпрэм'ерным этапе. Яшчэ ніжэй размесцяцца цэхі і дэкарацыйныя склады, так што ў новых умовах працэс устаноўкі дэкарацый будзе займаць максімум некалькі гадзін.

 Бадай, самым папулярным словам, якое гучала пад час мультымедыйнай прэзентацыі, было слова "ўпершыню". І не выпадкова: упершыню ў нашай краіне ў праекце тэатральнага будынка будзе прадугледжана сістэма размеркаванага клімат-кантролю. А тэхналогія "разумнага дома", якая заснавана на поўнай аўтаматызацыі ўсіх працэсаў забеспячэння жыццядзейнасці будынка, дазволіць, па папярэдніх падліках, выйсці на паказчык 55-працэнтнай эканоміі электраэнергіі, у параўнанні з днём сённяшнім!

Сярод іншых навінак, якімі праз некалькі гадоў зможа пахваліцца Купалаўскі тэатр, варта адзначыць тэхналогію мабільных пляцовак, што з'явілася т/i/content/pi/cult/280/4390/1-1.jpgолькі паўтара года таму. Яна прадугледжвае сістэму аўтаномных пляцовак, якія, дзякуючы дыстанцыйнаму кіраванню, здольныя будуць самастойна трансфармаваць сцэнічную прастору і ствараць магчымасці для хуткай, амаль імгненнай, змены дэкарацый без выкарыстання "жывой сілы". У сувязі з гэтым, новая сцэна пазбавіцца паваротнага круга і стане больш варыятыўнай ды зручнай для пастановачных эксперыментаў. Думаецца, паспрыяе творчым пошукам і ўсталяванне на ёй трох відэапраекцыйных экранаў: іх камбінацыі таксама могуць вар'іравацца на сцэне і ствараць дадатковую атмасферу ды магчымасці для палёту рэжысёрскай думкі.

З шэрагу "добра забытага старога" ажыццявіцца даўняя мара купалаўцаў: аднавіць механізм, дзякуючы якому напрыканцы ХІХ стагоддзя зала тэатра магла падымацца да ўзроўню сцэны і трансфармавацца ў бальную. Гэта, па словах дырэктара Паўла Палякова, зробіць Купалаўскую пляцоўку яшчэ больш прыцягальнай і дасць тэатру дадатковыя магчымасці, прычым не толькі творчага характару. За кошт магчымасці далучэння бакавых лож павялічыцца прастора сцэны, а вось колькасць месцаў у глядзельнай зале паменшыцца да 400, што, падаецца, зробіць Купалаўскі тэатр пасля рэканструкцыі насамрэч элітнай установай, куды дастаць "лішні білецік" будзе падчас цяжэй, чым нават сёння. Бо, не сумняваюся, ахвотных павітаць купалаўцаў у іх адноўленым доме будзе шмат.

 Фота Юрыя ІВАНОВА