І вершнік на... качцы

№ 30 (950) 24.07.2010 - 30.07.2010 г

Пераслухоўваючы запіс гутаркі з народным майстрам Вячаславам Якавенкам, шкадуеш, што дыктафонны запіс нельга перадаць праз газетныя палосы. Ды заўсёднікі рамесніцкіх кірмашоў па ўсёй краіне пазнаюць гукі керамікі, вырабленай майстрам і яго жонкай Людмілай, здалёку. А ў Вячаслава Янкавенкі ёсць і яшчэ адзін сакрэт…

/i/content/pi/cult/278/4387/12-4.jpg

 Гаворка - пра фотаальбом, які заўжды размешчаны на стэндзе майстра. А ў ім - кадры з найбольш запамінальнымі момантамі разнастайных святаў народнай культуры ў нашай краіне і за мяжой, а таксама здымкі пачэсных гасцей керамістаў. "Да прыкладу, на мінулагоднім бабруйскім "Вянку дружбы" тут пабываў міністр культуры Павел Латушка, - кажа Вячаслаў Янкавенка, гартаючы старонкі альбома. - Увогуле ж, тут - здымкі за апошнія тры гады".

Ды не толькі гэткімі "фішкамі" здзіўляе кіраўнік народнага дзіцячага калектыву дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва "Св/i/content/pi/cult/278/4387/12-5.jpgістулька" Крычаўскага раённага цэнтра культуры. Ёсць і іншы даробак. Разам з жонкай майстар каля дзесятка гадоў таму адрадзіў падняпроўскую гліняную цацку. У 1999-м калектыў, якім кіруе Янкавенка, атрымаў званне "народны", а пасля і яго кіраўнікі, вакол каго заўжды віруе па два дзесяткі маленькіх вучняў, самі сталі майстрамі народнай творчасці.

Вобраз адноўленай на Крычаўшчыне падняпроўскай глінянай цацкі- вершнік на качцы. З першабытных часоў вядзе сваю гісторыю гэты тыпаж. Да такой групы вырабаў адносяцца і шматлікія акарыны, ослікі, птушкі... Сярод іншага, у калектыве адроджана цацка пад назвай "сыч".

"Распавесці вам яе гісторыю? У XVIII стагоддзі на Крычаўшчыне жыў майстар Сыч, які вырабляў гліняныя цацкі, што гучалі, як голас сапраўднага сыча. Калі пачалося паўстанне Васіля Вашчылы 1740- 1744 гг., Сыч стаў актыўным яго ўдзельнікам. Калі ж паўстанцаў закатавалі, такую цацку ніхто больш не рабіў... Мы паспрабавалі адрадзіць тое рамяство, і, як бачыце, у нас гэта атрымалася", - зазначыў Вячаслаў Янкавенка.

 С.Т. На здымках: сям'я майстроў з Крычаўшчыны; адзін з узораў падняпроўскай керамікі.