Узорны авангард, або Лангбард застаецца загадкай

№ 30 (950) 24.07.2010 - 30.07.2010 г

Гісторыя айчыннага мастацтва надзвычай багатая на значныя постаці, чый лёс дасюль не знаходзіў кінематаграфічнага ўвасаблення. Стужка Зоі Катовіч “Застылая музыка Лангбарда” па сцэнарыі Веры Савінай і Таццяны Бембель, створана на тэлеканале “ЛАД” і распавядае пра, бадай, самага знакамітага беларускага архітэктара ХХ стагоддзя, чые творы сталі важным унёскам нашай краіны ў сусветную культурную спадчыну.

/i/content/pi/cult/278/4378/9-4.jpg

 

"Дом Урада", "Оперны тэатр", "Акадэмія навук", "Дом афіцэраў"- добра вядомыя з дзяцінства кожнаму мінчаніну назвы. За кожнай з іх стаяць не толькі значныя падзеі з гісторыі нашай краіны, але і постаць іх аўтара- архітэктара Іосіфа Лангбарда, ураджэнца Гродзенскай губерні. Скончыўшы Адэскае мастацкае вучылішча і санкт-пецярбургскую Акадэмію мастацтваў, Лангбард атрымаў класічную адукацыю і трапіў у авангард архітэктурнай думкі СССР. Творца ішоў у нагу з часам: яго вытанчаны канструктывізм цяпер вызначаецца як узорны. Нельга выключаць тое, што Мінск некалі будуць наведваць, у тым ліку, для таго, каб паглядзець "на Лангбарда".

Паўгадзінная карціна беларускіх дакументалістаў паклікана распавесці пра жыццё гэтага незвычайнага чалавека і гісторыю стварэння яго выбітных твораў. Як і ўсе біяграфіі людзей, што жылі на зломе эпох, біяграфія Іосіфа Лангбарда - вельмі яркая, з мноствам паваротаў: жыццёвая і творчая кар'ера архітэктара рабіла нямала рэзкіх перападаў. Таму не дзіва, што Зоя Катовіч і яе сааўтары абралі менавіта біяграфічны шлях апавядання, паслядоўна перагортваючы перад гледачом старонкі жыцця Майстра. Стваральнікі фільма пабывалі ва ўсіх значных для біяграфіі творцы мясцінах: ад малой радзімы Лангбарда - цяперашняга Бельска-Падляскага ў Польшчы - да Санкт-Пецярбурга, дзе прайшло творчае станаўленне галоўнага героя стужкі. "Застылая музыка Лангбарда" надзвычай багатая на фотадакументы, кінакадры з архіваў. Многія з іх невядомыя шырокаму гледачу. У карціне гучаць каментарыі і аповеды вядомых мастацтвазнаўцаў, а таксама родных архітэктара, што дазваляюць атрымаць агульнае ўяўленне не толькі пра асаблівасці стылю вядомых збудаванняў Майстра, але і пра ягоны характар, асабістае жыццё.

Распаўсюджанае азначэнне мастацтва архітэктуры як "застылай музыкі" аўтары стужкі выкарысталі ў яе назве і паспрабавалі ўвасобіць на экране, размясціўшы насупраць мінскіх шэдэўраў Лангбарда музыкантаў з іх інструментамі. Такія своеасаблівыя "перабіўкі", безумоўна, уносяць у карціну жывінку, хоць відавочна супярэчаць авангарднай падаплёцы творчасці Лангбарда, яе арыентаванасці на індустрыяльныя рытмы, што больш пасуюць будынкам Майстра. Рэжысёр стужкі шырока выкарыстоўвае магчымасці сучаснай тэхнікі, аператарскі кран, хоць і пазбягае камп'ютэрнай графікі і адпаведных рэканструкцый, якімі цяпер часта карыстаюцца на тэлебачанні і якія былі б тут дарэчы.

Вядома, у стужцы працягласцю менш за сорак хвілін усіх нюансаў жыцця і творчасці такой выбітнай асобы, як Іосіф Лангбард, раскрыць немагчыма. За кадрам засталося шмат цікавых старонак, кшталту гісторыі стварэння "Дома /i/content/pi/cult/278/4378/9-5.jpgУрада" ў Магілёве або драматычных акалічнасцей забудовы цэнтра Кіева, дзе Лангбарду давялося значна скарэкціраваць свае першапачатковыя планы. Так, складаная эпоха ўносіла папраўкі ў жыццё кожнага мастака, які тварыў у 1930я- 1940-я: пераход ад авангардных памкненняў да неакласіцызму адбываўся вельмі цяжка...

Лангбард памёр у актыўным для архітэктара ўзросце, так і не пабачыўшы часоў палітычнай, а за ёй - культурнай, адлігі. Так або інакш, усе супярэчнасці тагачаснага існавання, відавочныя змаганні і ваганні дойліда былі пакінуты па-за межамі "Застылай музыкі Лангбарда". Як і футурыстычныя эскізы, у тым ліку пасляваеннай забудовы Мінска, так і не ўвасобленыя ў камені...

 Драматургія дакументальнага, неігравога кіно, як, дарэчы, і тэлевізійных журналісцкіх даследаванняў, будуецца па тых жа правілах, што і драматургія кіно ігравога. Канфлікт павінен быць стрыжнем любой стужкі. У дадзеным выпадку аўтары відавочна не выкарысталі вялікіх магчымасцей, якія ім прапанавала багатая біяграфія Іосіфа Лангбарда. Вядома, сюжэтных ліній у апошняй зашмат для невялікага тэлевізійнага расповеду. Тым лепш: больш застанецца прасторы для творчай

 На здымках: Іосіф Лангбард; адзін з праектаў Тэатра оперы і балета (1934 г.).