У фокусе Шчамялёва

№ 30 (950) 24.07.2010 - 30.07.2010 г

Чорна-белыя адценні гісторыі, каляровая сучаснасць — пэўна, так можна акрэсліць гаму выстаўкі “Мае землякі” народнага мастака Беларусі Леаніда Шчамялёва, адкрытую пад час “Славянскага базару ў Віцебску”. З 31 карціны, прывезенай майстрам, у экспазіцыі змясціліся 27. Але іх спалучэнне стварыла падабенства двухчасткавага цыкла — накшталт “прэлюдыі і фугі”.

/i/content/pi/cult/278/4371/7-1.jpg

Музычнасць яе работ - у асаблівай "цякучасці" фарбавых пераліваў, якая кантрастуе з тонкімі прарэзанымі (у поўным сэнсе слова) лініямі, падобнымі да элегантнага графічнага павуціння, і стварае адметную "драматургію" твораў, што разгортваюцца не толькі ў прасторы, але і, як музыка, у часе. Чым даўжэй глядзіш на тую або іншую работу, тым больш бачыш у ёй намаляванага "між радкамі". У кожным творы - не проста "космас душы", як гэта было пазначана ў анатацыі да выстаўкі, а душа Прыбалтыкі.

Пры гэтым, Сілва не малюе, як гэта любілі рабіць зачынальнікі музычнага імпрэсіянізму К.Дэбюсі або М.Равель, рамантыку мора ці ззянне струменяў вады, а звяртаецца да самых, здавалася б, простых рэчаў і прыродных з'яў, апетых рэалізмам. Але хаткі, кветкі, парасткі травы або подых ветру набываюць у яе не толькі каларыстычны, але і філасофскі сэнс, што дасягаецца праз асацыятыўнае багацце. Кветкі "гучаць" адчуваннем-прадчуваннем, усплёскам настрою, які перадаецца праз колеравую гаму. Нацюрморты вабяць "туманнасцю", дзе замест, да прыкладу, таго ж кубачка бачны хіба надпіс на ім - як "намёк на прысутнасць".

Фае Віцебскага абласнога мастацкага музея ўпрыгожылі гістарычна-філасофскія палотны, звязаныя з катэгорыямі жыцця і смерці, зямлі і Нябёсаў, вырашаныя пераважна ў чорна-белай палітры. "Развітанне з Радзімай", што перагукаецца назвай з Паланезам Міхала Клеафаса Агінскага, прысвечана падзеям Грамадзянскай вайны. "Беразіна. 1812 год"- адступленню Напалеона. Дрэвы быццам "запальваюцца" полымем (ці то вогнішча, ці то свечкі), а тры чарады абозаў на далёкім плане "чытаюцца" як сухія радкі дакументаў. Прыцягвае і незвычайны партрэт Якуба Коласа.

На кантрасце белага і чорнага з далучэннем блакітнага, жоўтага, зрэдку - бэзавага, пабудавана "Ціхая абіцель". І гэтае багацце разнастайных светлых тонаў ды адценняў у параўнанні з "няўмольнасцю" чорнага і складае сутнасць філасофскай дылемы жыцця і смерці.

Іх супрацьпастаўленне і змаганне адно з адным вырашаецца на карысць жыцця, што літаральна віруе ў яркіх шматкаляровых работах мастака, змешчаных у асобнай зале. Тут выявы людзей і жывёл спалучаюцца з "несфакусіраванымі" відарысамі на другім плане, а рэальнасць і яе адбіткі ў люстэрку адрозніваюцца па колеры, набываючы эфект "сапсаванага рэха". Чым не яшчэ адна "філасофія"? Такой жа каляровай, святочнай паўстае нават "Манастыр у Жыровічах", што дыхае сонечным шчасцем і колерамі радасці...

У карціне "Успамін пра Віцебск" адлюстраваны не толькі лунаючыя ў паветры чалавечыя постаці, але і быццам "рассыпаныя" фартэпіянныя клавішы, што ператвараюцца то ў прыступкі, то ў гафрыраваную спадніцу, то ў сонечныя "бліскаўкі". А вось "Музычны Віцебск" насамрэч з'яўляецца шагалаўскім, і не столькі "гучыць", колькі ўзлятае, перадаючы адчуванне палёту.

Сучаснасць як працяг гісторыі - чым не адна з галоўных ліній філасофіі Леаніда Шчамялёва? <!-- /* Font Definitions */ @font-face {font-family:"Cambria Math"; panose-1:2 4 5 3 5 4 6 3 2 4; mso-font-charset:204; mso-generic-font-family:roman; mso-font-pitch:variable; mso-font-signature:-1610611985 1107304683 0 0 159 0;} @font-face {font-family:Calibri; panose-1:2 15 5 2 2 2 4 3 2 4; mso-font-charset:204; mso-generic-font-family:swiss; mso-font-pitch:variable; mso-font-signature:-1610611985 1073750139 0 0 159 0;} @font-face {font-family:Foreigner-Bold; panose-1:0 0 0 0 0 0 0 0 0 0; mso-font-charset:204; mso-generic-font-family:auto; mso-font-format:other; mso-font-pitch:auto; mso-font-signature:513 0 0 0 4 0;} /* Style Definitions */ p.MsoNormal, li.MsoNormal, div.MsoNormal {mso-style-unhide:no; mso-style-qformat:yes; mso-style-parent:""; margin-top:0cm; margin-right:0cm; margin-bottom:10.0pt; margin-left:0cm; line-height:115%; mso-pagination:widow-orphan; font-size:11.0pt; font-family:"Calibri","sans-serif"; mso-ascii-font-family:Calibri; mso-ascii-theme-font:minor-latin; mso-fareast-font-family:Calibri; mso-fareast-theme-font:minor-latin; mso-hansi-font-family:Calibri; mso-hansi-theme-font:minor-latin; mso-bidi-font-family:"Times New Roman"; mso-bidi-theme-font:minor-bidi; mso-fareast-language:EN-US;} .MsoChpDefault {mso-style-type:export-only; mso-default-props:yes; mso-ascii-font-family:Calibri; mso-ascii-theme-font:minor-latin; mso-fareast-font-family:Calibri; mso-fareast-theme-font:minor-latin; mso-hansi-font-family:Calibri; mso-hansi-theme-font:minor-latin; mso-bidi-font-family:"Times New Roman"; mso-bidi-theme-font:minor-bidi; mso-fareast-language:EN-US;} .MsoPapDefault {mso-style-type:export-only; margin-bottom:10.0pt; line-height:115%;} @page Section1 {size:612.0pt 792.0pt; margin:70.85pt 70.85pt 70.85pt 70.85pt; mso-header-margin:35.4pt; mso-footer-margin:35.4pt; mso-paper-source:0;} div.Section1 {page:Section1;} -->  

Фота Андрэя СПРЫНЧАНА.

 

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"