Хто плыве з Караткевічам?

№ 30 (950) 24.07.2010 - 30.07.2010 г

Праз шэраг населеных пунктаў Беларусі падарожнічаюць удзельнікі воднай экспедыцыі на катамаранах “З Уладзімірам Караткевічам ад Оршы да Рагачова”.

 

Ініцыявалі яе супрацоўнікі аршанскага музея пісьменніка, а падтрымалі аддзел культуры райвыканкама, Музейны комплекс гісторыі і культуры Аршаншчыны, Цэнтр краязнаўства і турызму раёна.

 Каля 230 кіламетраў па вадзе пераадолеюць прыхільнікі творчасці Караткевіча. У склад экспедыцыі ўваходзіць навуковы супрацоўнік аршанскага музея класіка Вольга Пашкевіч, прыхільнікі творчасці літаратара, прадстаўнікі СМІ.

Прыпынкі ў Ляўках, Магілёве, Баркалабаве, Быхаве суправаджаюцца сустрэчамі з жыхарамі, пад час якіх можна даведацца пра жыццё і творчасць пісьменніка, пачуць песні на яго вершы ў выкананні бардаў. Фінішуе экспедыцыя ў Рагачове, які адыграў у жыцці Караткевіча немалую ролю.