Наперадзе — “Art-ego”

№ 30 (950) 24.07.2010 - 30.07.2010 г

Сёлетняя Культурная сталіца Беларусі — Полацк — працягвае вабіць аматараў прыгожага. З 3-га жніўня па 10-га верасня тут, у Мастацкай галерэі, будзе працаваць выстаўка жывапісу Івана Хруцкага з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

 

Пасля полацкай экспазіцыі выстаўка пераедзе ў Вільнюс, дзе пройдуць Дні культуры Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы.

 Яшчэ адна буйная падзея пройдзе у Полацку з 30 ліпеня па 13 жніўня. Як паведамляе "К" дырэктар Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка Вольга Бародзіч, гэта будзе Першы Міжнародны жывапісны пленэр пад назвай "Artego". Ён збярэ знакамітых мастакоў з Беларусі, Расіі, Германіі, Швецыі, Латвіі ды іншых краін. Вынікам гэтага мерапрыемства стане выстаўка работ, што адкрыецца ў горадзе і будзе доўжыцца амаль паўтара месяца.

Апрача гэтага, напрыканцы лета ў горадзе над Палатой пройдзе Фестываль творчых калектываў мастацкай самадзейнасці Віцебскай вобласці.

Вольга ГРЫЦУК, студэнтка Інстытута журналістыкі БДУ