Ігар Міхайлавіч ДАБРАЛЮБАЎ

№ 30 (950) 24.07.2010 - 30.07.2010 г


/i/content/pi/cult/278/4362/3-2.jpg

Беларуская культура панесла цяжкую страту: пайшоў з жыцця вядомы кінарэжысёр-пастаноўшчык, народны артыст Беларусі Ігар Міхайлавіч Дабралюбаў.

Для шматгадовай і плённай дзейнасці І.М. Дабралюбава былі характэрны высокая маральная і творчая патрабавальнасць, актыўная грамадзянская пазіцыя. Багатая палітра выразных сродкаў і глыбокае эмацыйнае напаўненне яго фільмаў, патрыятызм і жыццесцвярджальная сіла творчасці дазволілі яму заняць годнае месца ў шэрагу знакамітых майстроў экрана, атрымаць заслужанае прызнанне кінагледачоў як у Беларусі, так і далёка за яе межамі. Створаныя І.М. Дабралюбавым мастацкія фільмы "Іван Макаравіч", "Белыя Росы", "Расклад на паслязаўтра", "Плач перапёлкі" і іншыя да гэтай пары карыстаюцца вялікай папулярнасцю ў шматлікай аўдыторыі гледачоў.

І.М. Дабралюбаў удзельнічаў у падрыхтоўцы маладых кінематаграфістаў. Пад яго мастацкім кіраўніцтвам таксама з'явіліся вядомыя стужкі "Па сакрэце ўсяму свету", "Дзіўныя прыгоды Дзяніса Караблёва".

Прынцыповасць і патрабавальнасць, у першую чаргу - да сябе, добрае, уважлівае стаўленне да людзей здабылі яму ў кінематаграфічным асяродку непадробную любоў і шчырую павагу.

 Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь глыбока смуткуе з нагоды незаменнай страты і выказвае глыбокае спачуванне родным і блізкім нябожчыка.

 Светлая памяць аб выдатным майстры кіно, добрым і сціплым чалавеку, грамадзяніне Беларусі назаўсёды захаваецца ў нашых сэрцах.

П.П. ЛАТУШКА, А.А. ДУДАРАЎ, І.М. ЛУЧАНОК, В.І. ВАСІЛЬЕЎ, С.І. СУХАВЕЙ, Р.Б. СМОЛЬСКІ, У.В. ГАСЦЮХІН, А.В. ЯФРЭМАЎ, Ю.М. ЦВЯТКОЎ, Р.І. ЯНКОЎСКІ, У.П. ЗАМЯТАЛІН.