А калі прэзентацыя ў Мінску?

№ 30 (950) 24.07.2010 - 30.07.2010 г

Адным з мерапрыемстваў у рамках стварэння на базе Рэдакцыйна-выдавецкай установы “Культура і мастацтва” і прэзентацыі магчымасцей яе Інфармацыйнага цэнтра стаў “круглы стол”, пад час якога аналізаваліся вынікі VІ Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня”.

У ходзе "круглага стала" выказвалася думка, што прэзентацыю наступнага фестывалю пажадана правесці не толькі ў гарадскім пасёлку Акцябрскі, што на Гомельшчыне, а і ў Мінску: гэта прыцягне да адметнай падзеі значна большую аўдыторыю і пашырыць сферу ўплыву "Берагіні"...

 Былі абмеркаваны праблемы адраджэння, захавання, развіцця і пераемнасці аўтэнтычнага народнага мастацтва, этнавыхавання дзяцей і ўзаемадзеяння з гэтай нагоды міністэрстваў культуры і адукацыі.

 Як адзначыў намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Тадэуш Стружэцкі, "Берагіня" - навукова-метадычны і адукацыйнатворчы праект, што здолеў давесці сваю адметнасць, карыснасць і цікавасць.

Матэрыялы "круглага стала" будуць змешчаны ў наступным нумары газеты "Культура".