У ходзе "круглага стала" выказвалася думка, што прэзентацыю наступнага фестывалю пажадана правесці не толькі ў гарадскім пасёлку Акцябрскі, што на Гомельшчыне, а і ў Мінску: гэта прыцягне да адметнай падзеі значна большую аўдыторыю і пашырыць сферу ўплыву "Берагіні"...
Былі абмеркаваны праблемы адраджэння, захавання, развіцця і пераемнасці аўтэнтычнага народнага мастацтва, этнавыхавання дзяцей і ўзаемадзеяння з гэтай нагоды міністэрстваў культуры і адукацыі.
Як адзначыў намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Тадэуш Стружэцкі, "Берагіня" - навукова-метадычны і адукацыйнатворчы праект, што здолеў давесці сваю адметнасць, карыснасць і цікавасць.
Матэрыялы "круглага стала" будуць змешчаны ў наступным нумары газеты "Культура".